Культура55

Вольга Няфёдава прызнала, што Купалаўскі тэатр дагэтуль не змог аднавіцца

Актрыса, якая з 2021 года спалучае ігру на сцэне з пасадай мастацкай кіраўніцы тэатра імя Янкі Купалы, расказала пра бягучыя справы культурнай установы.

Вольга Няфёдава. Фота: Мінск-Навіны

Няфёдава ў інтэрв'ю «Мінск-Навінам» прызналася, што ёй няпроста і граць, і кіраваць тэатрам. Адна з прычын — дэфіцыт прафесіяналаў:

«Вядома, гэта цяжка. Прафесіяналаў не хапае, тэатр усё яшчэ аднаўляецца. Узяўшы на сябе такую ​​вялікую адказнасць [стаць мастацкім кіраўніком тэатра — НН], ты дакладна павінна разумець, што можаш гэта зрабіць. <…> Таму ў тыя дні, калі граю, прашу ўвогуле мяне не чапаць». 

Таксама Вольга Няфёдава расказала, як Купалаўскі дае рады пасля пераходу на сістэму фінансавання 50/50, якая патрабуе ад тэатру самому зарабляць на сваё жыццё.

«Вельмі складана, але такая рэальнасць. Трэба шукаць спосабы, каб рашыць пастаўленую Лукашэнкам задачу. Іншага выйсця няма. Мяне, як мастацкага кіраўніка, гэта закранула ў частцы канцэнтрацыі, выбару спектакляў — яны павінны быць наведвальныя, а значыць, акупляцца», — кажа Няфёдава.

Нагадаем, што ў жніўні 2020 года з вядучага беларускага тэатра на знак пратэсту супраць гвалту сілавікоў звольніліся амаль усе акцёры і супрацоўнікі. Пасля гэтага кіраваць Купалаўскім паставілі Вольгу Няфёдаву, а тэатр пачаў ладзіць пастаянныя кастынгі. Таксама вядома, што ў трупе нацыянальнага тэатра працуюць акцёры з Расіі.

Каментары5

  • Культуролаг з Драздоў
    23.03.2025
    Волечка, наведвальныя спектаклi зрабіць проста. Ставіш спектакль "Голы патрыятызм", запрашаеш туды дзяўчын з кавуновага батальёну, якія будуць збіраць прэзідэнцкія кавуны, будучы апранутыя толькі ў чырвона-зялёныя бутаньеркі - будзе вельмі патрыятычна, а народ папрэ табунамі! Толькі сама не распранайся, бо ўсіх распужаеш!
  • упалаўскі імя пятрова-водкіна
    23.03.2025
    а каго яна можа граць з такім тыпажом? бабу разанскую?
  • дэфіцыт прафесіяналаў
    23.03.2025
    Культуролаг з Драздоў, вішаньку на торце забыліся - міністра хулетуры ў трупу запрасіць - тожэжакцёр. адразу папрэ

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць