Вядучы ранішняга шоў «Обычное утро» Канстанцін Каверын у эфіры перадачы падзяліўся сваімі ўражаннямі ад канцэрта ДДТ у Варшаве.

25 сакавіка ДДТ выступілі з канцэнтрам у Варшаве. Паслухаць іх прыйшоў і Каверын, але падчас выступу Юрыя Шаўчука ў яго «нешта зламалася», расказаў вядучы.
З музыкай, заўважыў Каверын, нічога дрэннага не адбылося, сам канцэрт быў цудоўны.
Але напрыканцы Шаўчук сказаў колькі слоў перад песняй «Гэта ўсё». Спявак падзяліўся, што спадзяецца, беларусы, украінцы і расіяне ў будучыні будуць жыць добра «як раней».
«І ў мяне ўсё зламалася. Я пайшоў, не даслухаў гэты канцэрт. Таму што я не хачу жыць разам, як раней. Мне здалося, што якім бы добрым ні быў Юрый Юліянавіч, ён так нічога і не зразумеў. Так і не зразумеў, што адбылося. Я прыехаў [дамоў] — адкрыў тэлефон: удары па Крывым Розе. З карцінкамі, усё як трэба. Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін таксама хоча, каб усе жылі разам як раней».
Каверын некалькі разоў падкрэсліў, што гэта выключна яго пачуцці ад канцэрта і ён «нікога ні да чаго не заклікае».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары