909 загінулых вайскоўцаў перадалі ва Украіну, паведаміў украінскі Каардынацыйны штаб па абыходжанні з ваеннапалоннымі.

Перадача цел. Фота: Каардынацыйны штаб па абыходжанні з ваеннапалоннымі Украіны
Сярод загінулых вайскоўцаў — абаронцы з Пакроўскага, Бахмуцкага, Вуглядарскага, Луганскага і Запарожскага кірункаў, а таксама целы з моргаў на тэрыторыі Расіі.
Штаб правёў аперацыю па вяртанні загінулых з дапамогай УСУ, МУС Украіны, іншых ведамстваў Украіны і Чырвонага Крыжа.
«Следчымі праваахоўных органаў сумесна з экспертнымі ўстановамі МУС у самыя кароткія тэрміны будуць устаноўленыя асобы загінулых», — паведамілі ў штабе.
Таксама 28 сакавіка на беларуска-украінскай мяжы ўз'ядналіся чатыры сям'і. У Расію вярнуліся трое дарослых грамадзян гэтай краіны, ва Украіну — двое дзяцей і мама аднаго з іх.
-
Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі
-
Працягваюцца абмежаванні ў працы Starshield на фронце. Зяленскі даручыў узмацніць кантакт з ЗША
-
У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі
Каментары
Непараўнальная ліяба.