Прарасійскага актывіста, паплечніка Мірсалімавай асудзілі на 10 сутак за «экстрэмізм»
Сяргея Лашкова, паплечніка Эльвіры Мірсалімавай — прарасійскай актывісткі з Віцебска — асудзілі на 10 сутак за «экстрэмізм».

Як піша «Витебск, я гуляю!», Сяргей Лашкоў — вядомы майстар па ўладкаванні мансардаў, актыўна прасоўвае ідэі «рускага свету» сярод мясцовых жыхароў разам з Эльвірай Мірсалімавай.
Паводле слоў Мірсалімавай, Лашкоў прайшоў праз два судовыя пасяджэнні па адной справе ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска. Нагодай стаў «лайк» або рэпост — Мірсалімава дакладна пакуль не ведае. Далі Лашкову 10 сутак арышту.
У цяперашні час ён выдаліў частку сваіх сацсетак, заўважае «Витебск, я гуляю!»
Увагу сілавікоў да экстрэмізму прарасійскіх актывістаў прыцягвае Дзмітрый Карняенка. Нядаўна ён перадаў у міліцыю ліст, дзе фігуруюць імёны віцебскіх дэпутатаў, грамадскіх дзеячаў, а таксама жонкі старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна. Карняенка сцвярджае, што гэтыя людзі распаўсюджваюць «экстрэмізм».
Раней па заявах Карняенкі былі прыцягнутыя да артыкула па ч. 2 арт.19.11 КаАП РБ некалькі жыхароў Віцебшчыны, вядомыя падтрымкай расійскай агрэсіі — сярод іх Эльвіра Мірсалімава, сталініст і былы дэпутат Вярхоўнага Савета СССР Мікалай Петрушэнка і іншыя.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары