А навошта гэта было агучваць? Ну, зарэгістраваўся з нумарам гэтага пашпарту і ўсе. А цяпер выдаляць гэты кабінет ш не дадуць магчымаць ізноў яго зарэгістраваць. А тое, што паспарт дагэтуль дзейнічае, кожнаму ясна, іначай яго не было б у базе.
.
04.04.2025
Так а сэнс ад гэтага кабінета пасля? Глядзець, ці мае агент штрафы ДАІ і забарону на выезд?
Галя з Камароўкі
04.04.2025
., такі самы, як і адразу. Пашпарт быў у базе, значыць на 2021 ен дзейны. Якая ўжо розніца, ці дзейнічае ен сення? Агентаў выкрылі. Шкада, што па чыейсьці халатнасці ці па прамым супрадзеянні тыя, хто пра гэта ведаў спачатку, не агучылі гэта ў медыя. Нават калі гэта былі наўпрост сумненні. А хтосьці праз іх апынуўся ў палоне. Пысы. Сыйшла ў падполле, нікому не веру, раблю, што магу, сама.
.
04.04.2025
Дадатковая праверка не замінае. Ужо не працуе канспіралогія, што кіберпартызаны падрабілі запіс у базе. І логіка праверыць на 2025 г. Гучала, што калі пашпарт не ануляваны, значыць, заданне па гэтаму пашпарту яшчэ працягваецца.
Галя з Камароўкі
04.04.2025
Два мінусы - гэта ад Сямашкі і Гарбачова. А дзе трэці ад Макавеева?
.
04.04.2025
Для рэгістрацыі кабінета на сайце МУС патрэбны ідэнтыфікацыйны нумар асобы, які не публікаваўся ў артыкуле. Карпека мае доступ да поўнай базы пашпартоў Кіберпартызан або яны яму прыслалі той нумар? Пра гэты момант ён не сказаў.
апошні інспэктар
04.04.2025
шпіянаж цяжкае злачынства. ці хтось падаў ужо заяву на мужа ў Эўропе? можна было б амбяняць яго на кагось з палітвязьняў
даведка
05.04.2025
Вы получше присмотритесь к тем паспортам, по которым при поске по фотографии оригинала ИИ показал схожесть ниже 99,99992%. Он ведь после 2018 года сильно набрал в весе, лицо стало шире и мало похоже на портреты, которые здесь видим.
Туз
05.04.2025
Сомнений нет. Шпек этот Федя
Андрусь
05.04.2025
Пакуль усё выглядае вельмі мутна. Нейкі левы пашпарт сапраўды могуць забіць на каго заўгодна, каб дыскрэдытаваць, шантажаваць ці яшчэ з нейкімі мэтамі. Чаму кагосьці зацікавіў нейкі тэставальнік і муж шматгадовай БТшнай журналісткі, якая, на шматлікія заклікі пратэстоўцаў, перайшла на бок народа, пакуль не вельмі зразумела. Чаму пашпарт прыкрыцця ёсць у безыменнага для супольнасці Фёдара, але няма ў колішняга лукашэнкавага міністра і дырэктара тэатра, а цяпер адной з асноўных фігураў дэм. сілаў, Латушкі ды яму падобных, ці іншых знакавых фігураў таксама не вельмі зразумела. Расследаванне падаецца няскончаным, а болей схожае на жаданне накінуць на вентылятар цёплага і мяккага пакуль не заскрузла. Ну, калі вы адкапалі пашпарт. Капайце, дзе і калі ён ім карыстаўся. Не карыстаўся? Дзе доказы ягонай агентурнасці? Ок. Фёдар і асабліва Вольга былі ў дзяржаўнай плыні. Магчыма, яго вербавалі да падзеяў 2020-га. У 2021-м зрабілі той левы пашпарт, як для завербаванага агенту, але у 2020-ым падчас рэввалюцыі не хапіла духу заявіць пра вярбоўку, бо да таго "паліцікай не інцерасаваўся". У 2020 ці 21-м Вольга звальняеццца з БТ і яны валяць з Беларусі ці не першымі, бо разумеюць лепш за іншых, што зараз будзе. Што далей? Паводле якога пашпарту Фёдар выехаў ва Украіну і потым у краіны ЕС? Няўжо гэта немагчыма спраўдзіць аўтар_кам НН? Ці фіксавалася ў нейкіх краінах хаця б нейкае карыстанне пашпартам прыкрыцця? А, калі пашпарт не выкарыстоўваецца, калі аблічча на фотках ідэнтычнае, але фактычна людзі розныя, то расследаванне не каштуе паперы, на якой яго надрукуюць ці кілабайтаў інфармацыі на сайце, якія яно займае, калі не дамаглося адказу на пытанне, для якой мэты быў патрэбны той пашпарт прыкрыцця і дзе ён выкарыстоўваўся.
даведка
05.04.2025
Паспорт прикрытия был сделан ему в 2018 году, участие их с женой в митингах являлось прикрытием для легенды с целью заброски на Запад и их внедрения в демократическое сообщество, куда с той же миссией были засланы раскрытые ранее офицеры Главного разделывательного управления Генерального штаба.
.
05.04.2025
Як размінка: 1. Пра малую імавернасць зліва ўсей базы для дыскрэдытацыі аднаго малавядомага чалавека ўжо Вам аргументаваў: за бяспеку базы нясуць адказнасць, вялікі кошт зліва, бо там пашпарты ўсіх грамадзян, у тым ліку Лукашэнкі, яго сям'і, карнікаў, іншых агентаў. 2. Вядомым фігурам тыпа Латушкі рабіць пашпарты прыкрыцця бессэнсоўна, бо іх твары публічныя, псеўда-двайнік з іншым прозвішчам адразу прыцягне ўвагу. 3. "У 2020-м не хапіла духу заявіць пра вярбоўку." - Магчыма. Тады наступны крок за Фёдарам, прызнацца ўжо зараз. 4. Як працяг Вашай версіі: У 2020-м не хапіла духу заявіць пра вярбоўку, а пасля іх шантажавалі фактам вярбоўкі і прымусілі да супрацоўніцтва за мяжою. Таксама магчыма. 5. Выкарыстанне пашпарта ў РБ праверылі па скрадзеным Кіберпартызанамі базам. Праверыць такое выкарыстанне за мяжою (банкі, тэлефоны, акаўнты, маёмасць і г.д.) могуць толькі следчыя органы тых краін. 6. "Калі аблічча на фотках ідэнтычнае, але фактычна людзі розныя" - Гэта як? Вы пра існаванне двайніка, які пры гэтым нідзе не працаваў, не быў прапісаны, не карыстаўся тэлефонам. 7. Нават калі пашпарт не выкарыстоўваўся, тое магло быць з-за таго, што абставіны змяніліся. Сам факт выдачы ўжо паказвае супрацоўніцтва.
Фатаграфіі на дакументы людзі часта не робяць. Падробка пашпартных фота ў трохі іншым ракурсе (фокуснай дыстанцыі) у 2018-м яшчэ не была даступнай з дапамогай штучнага інтэлекту. Калі б Фёдар знайшоў тое фота, напрыклад, на іншых дакументах таго часу, гэта б магло дадаць яму аргументаў. Але не шукае, не спрабуе тлумачыць.
У Вас традыцыйная тактыка заблытвання "Не ўсё так адназначна", "Няма жалезных доказаў", "Занадта шмат пытанняў, занадта мала адказаў". Сфармулюйце цалкам 1-2 сваіх версіі, ад пачатку да канца, якія тлумачаць усе вядомыя факты.
даведка
05.04.2025
Если паспорт прикрытия не использовался для выезда за пределы страны, что можно отследить по взломанной киберпартизанами базе «Пассажиропоток», а он использовался для неких узких внутренних целей, например, у сотрудников наружного наблюдения имеются документы прикрытия на случай, когда таких остановят на улице сотрудники милиции или на дороге ГАИ, или как это было с инсценировкой ликвидации террориста в Гродно, которым оказался сотрудник наружки КГБ. Или с целью создания легендированных коммерческих структур для инсценировки подкупа и дачи взяток директорам и чиновникам, как когда-то всплыл факт, что один и тот же человек с легендированными данными ФИО выступал свидетелем в судах по разным уголовным делам о получении взяток.
Андрусь
05.04.2025
., гэта не тактыка заблытвання і не трэба прыпісваць мне тое, чаго я не пісаў. У расследаванні такога роду мусяць быць факты супрацы з нейкімі спецслужбамі, а не проста тое, што бачна з базы пашпартоў, што ў яго ёсць той пашпарт. У "расследаванні" няма ніводнага выпадку, што рабіў легендаваны "Віктар Фёдаравіч Макавееў" у Беларусі альбо за мяжой. Затое, у "расследаванні" процьма дапушчэнняў, што мог бы рабіць рэальны Фёдар Віктаравіч Гарбачоў, маючы пашпарт на імя Макавеева. Яшчэ больш дапушчэнняў пра мяркуемую агентурную дзейнасць ягонай жонкі, на якую нават аніякіх пашпартоў прыкрыцця не выраблялася. Менавіта таму я і кажу, што "расследаванне" не скончанае і на сапраўднае расследаванне пакуль не цягне. Ані не апраўдваю Гарбачова, проста канстатую брак галоўнага ў "расследаванні".
??
05.04.2025
Андрусь, табе федя не даслаў копіі сваіх донесеній? Ці аб чым ты?
.
05.04.2025
Ну, заблытванне можа быць і не спецыяльным, а таму што так чалавек думае, "урыўкава". Нават свае версіі не дадумвае.
Ніякае даследаванне не "скончанае", пакуль следчыя органы не выявілі ўсе факты. А тых можа быць і на дзясяткі тамоў. Так і што, маўчаць, калі вядомы дакладна толькі адзін, але вельмі падазроны факт? А працяг маўчання можа несці пагрозу людзям.
Вы ўсё ж складзіце сваю версію падзей, каб яна канкуравала з версій даследавання, каб можна было параўнаць абедзве. А без таго, проста некалькі крытычных заўваг без сваёй версіі - выглядае слаба.
Андрусь
06.04.2025
., вось у тым і справа, што ў матэрыяле жанру "журналісцкае расследаванне" мусіць быць дакладна даведзенае асноўная думка - той і той - шпег, робіць тое і тое - вось факты ягнай агентурнай дзейнасці. А дадумваць свае версіі, прачытаўшы "журналісцкае расследаванне" чытач не мусіць. Бо пададумваць мы і без базы пашпартоў і без "Нашай Нівы" шмат пра каго і чаго можам. Адзін наш ветэран палітыкі усіх пагалоўна абвяшчае агентурай і маргінэзам. Не мушу я, прачытаўшы пра наяўнасць іншага пашпарту, прыдумляць сваю версію таго, навошта ён яму і што ён з ім рабіў. Прайшло ўжо самамала 4 гады, як Гарбачоў выехаў з Беларусі і тусуецца ў эмігранцкіх колах. Тамсама і ягоная жонка, якая, як напісана ў "расследаванні", мела дасяг да адчувальнае інфармацыі. Ну то навядзіце факты, што Гарбачоў, пастасаваўшыся з кімсьці ў эміграцыі, паведаміў тую інфу спецслужбам лукашэнкі, а Сямашка, правёўшы аўдыт "Марафону салідарнасці" зліла атрыманую інфу КГБ ці камусьці там яшчэ - вось факты, напрыклад, прыйшлі з ператрусам да таго, хто атрымаў дапамогу, якую "аўдытавала" Сямашка. Так! Пакуль ёсць толькі падазрэнні і дапушчэнні, а няма фактаў - медыя мусіць маўчаць. Калі не дае рады само знайсці факты, якія даказваюць тое, што яно падазрае ці дапускае - правесці журналісцкае расследаванне цалкам, то мусіць спачатку паведаміць у адпаведныя органы, каб тыя правялі расследаванне і ўжо па выніках паведамляць даведзеныя, а не мяркуемыя, факты супрацы са спецслужбамі. Інакш, гэта паклёп - праз падазрэнне сцвярджаць, што нехта агент. Сямашка і Гарбачоў мусяць зараз звярнуцць ў суд, і там НН змушаная будзе апераваць фактамі супрацы, а не дапушчэннямі, праз наяўнасць дадатковага пашпарту 7-гадовай даўніны.
.
06.04.2025
Факт супрацы - наяўнасць пашпарта прыкрыцця. У тыя часы, калі зліў базы пашпартоў ніяк не мог разглядацца верагодным інструментам дыскрэдытацыі.
Імаверны паклёп нясе менш рызык за імаверныя рызыкі затрымання людзей (пасля падазроных "аўдытаў" журналісткі). Працягваць маўчаць - тыя ж рызыкі.
У гэтай сітуацыі няма "нулявой" версіі. Нельга нічога не тлумачыць, нібыта нічога не адбылося. Усе версіі павінны неяк тлумачыць з'яўленне таго пашпарта. Таму, сфармулюйце сваю версію. Толькі яна можа абвергнуць іншую, што ўжо маем.
Андрусь
06.04.2025
., НН падае гэта не як навіну: "У такога-такога знайшоўся пашпарт прыкрыцця", а як расследаванне. Вы адчуваеце розніцу? Ці Вы ніц не разумеецеся ў журналісцкіх жанрах? Калі гэта журналісцкае расследаванне - там мусяць быць выкрытыя і даведзеныя ФАКТЫ СУПРАЦЫ, а не дапушчэнні і пажаданні чытачам дадумаць свае версіі для чаго патрэбны быў той пашпарт. Акрамя таго, у матэрялах НН, прысвечаных гэтай тэме, ёсць толькі фоткі двух падобных абліччаў. Ані скрына з тае базы, ані, тым больш, самога пашпарту, ані нейкага подпісу Гарбачова пра ягонае атрыманне, ці заявы або іншых дакументаў, пададзеных для атрымання, няма. Проста - так не робяцца журналісцкія расследаванні. Яшчэ раз нагадаю - мінула 7 гадоў, як пашпарт нібыта быў выдадзены. Мінула 5 гады, як Гарбачоў выехаў з Беларусі, і 4 гады, як у эміграцыі Сямашка. Мінула амаль 2 гады пасля аўдытаў Сямашкай "Марафону салідарнасці". Ёсць факты зліву інфармацыі ад Сямашкі ці Гарбачова? Ёсць затрыманыя ці хаця б апытаныя праз дапамогу тых арганізацыяў, інфармацыяй пра дзейнасць якіх праз аўдыт завалодала Сямашка? Ёсць нейкія праблемы з карнымі органамі Беларусі ў людзей з кола зносінаў Гарбачова? Вось што мусіць быць у расследаванні. Калі б гэтая навіна пра пашпарт прыкрыцця з'явілася тады, калі Кіберы атрымалі дасяг да пашпартнае базы, то так - варта было б разглядаць рызыкі агентурнай дзейнасці Гарбачова і Сямашкі. А зараз гэта, калі шчыра, выглядае больш на нейкія разборкі ці помсту за нешта - анічога не даведзена, проста накінутая інфармацыя, якую тыя ж Кіберпартызаны бачылі колькі год таму. Чаму яе вырашылі апублічыць толькі цяпер і падаць гэтую навіну пад выглядам "журналісцкага расследавання", у якім нічога не расследавана - пытанне. І я не мушу вылучаць нейкія версіі таго, чаму не маю аніякага пацверджання. Версіі вылучаць, правяраць і, галоўнае, пацверджваць ці абвяргаць мусі_ла аўтар_ка "расследавання".
.
06.04.2025
1. Назавіце жанр інакш, каб не было праблемы з Вашым уяўленнем пра даследаванне. Сутнасці гэта не зменіць. Апошнія абзацы даследавання (выдзеленыя тлустым шрыфтам, перачытайце) выглядаюць для мяне этычна акуратнымі і бездакорнымі, адказваюць на Вашыя заўвагі з пачатка паведамлення. Зроблена столькі, колькі можна. Даследаваць болей - немагчыма, няма інфармацыі. А маўчаць было нельга, бо ёсць рызыкі далейшага супрацоўніцтва і зліваў.
2. Факт супрацы - наяўнасць пашпарта прыкрыцця. Факт супрацы - наяўнасць пашпарта прыкрыцця. (Яшчэ раз? Заўважылі? Абвяргайце).
3. Скрын з базы (частковы) быў у артыкуле "«Кіберпартызаны»: У мужа журналісткі Вольгі Сямашкі сапраўды два пашпарты на розныя імёны". Сама фатаграфія пашпарту, як разумею, у базе не захоўваецца. Як і заявы для атрымання. Заявы ўвогуле можа не быць: як пісалі ў іншым месцы, пашпарт зробяць самі. Толькі сфоткацца.
4. Тое, што час (7, 5 гадоў) мінуў, ніяк не апраўдвае той факт выдачы пашпарта. "Было даўно" = няпраўда? Вы пра што? 5. Пра затрыманых пасля аўдыта было ж напісана. Сувязь можа існаваць. 6. Калі навіна пра пашпарт не з'явілася своечасова, гэта прэтэнзія да тых, хто тое тады не зрабіў, а не да тых, хто атрымаў гэтую інфармацыю зараз і апублічыў. Таксама Вы адначасова даяце дзве супрацьлеглыя прэтэнзіі: 1) варта было адразу публікаваць, і 2) недастаткова раследавання, каб публікаваць. 7. "Проста накінутая інфармацыя, якую тыя ж Кіберпартызаны бачылі колькі год таму" - Вы гэта пішыце пад артыкулам, у якім пацверджана, што інфармацыя актуальна і зараз у 2025 г. 8. Версія "нейкія разборкі ці помсту за нешта" можа быць, але яна не тлумачыць сам факт існавання таго пашпарта.
Агульная заўвага. Я разглядаю кожную Вашу прэтэнзію, Вы ж у адказ так не робіце. Выглядае несумленна. Не, каб сказаць "у п.3 я памыляўся, а п.4 абвяргаю так". Не, прапускаеце нязручнае для сваёй пазіцыі, паўтараеце ўжо сказанае і абвергнутае. Увогуле даяце нейкі паток.
Наўмысна, ці не, такі паток разлічаны на дурняў, якія скажуць "занадта шмат пытанняў", "усёй праўды мы не ведаем" і кінуць. Я так не магу кінуць. Я зразумею версію, якая тлумачыць усе факты. Вы таксама насамрэч выказваеце версіі: напрыклад, "расследаванне - разборкі або помста" таксама версія. Але гэта абрывак, "рысачка", якую немагчыма працягнуць далей у доўгую лінію, каб атрымаць агульную карціну, версію цалкам.
Журналіст пацвердзіў, што пашпарт прыкрыцця мужа Сямашкі дагэтуль сапраўдны. І ўзяў яго пад кантроль на сайце МУС
І логіка праверыць на 2025 г. Гучала, што калі пашпарт не ануляваны, значыць, заданне па гэтаму пашпарту яшчэ працягваецца.
Карпека мае доступ да поўнай базы пашпартоў Кіберпартызан або яны яму прыслалі той нумар? Пра гэты момант ён не сказаў.
Расследаванне падаецца няскончаным, а болей схожае на жаданне накінуць на вентылятар цёплага і мяккага пакуль не заскрузла.
Ну, калі вы адкапалі пашпарт. Капайце, дзе і калі ён ім карыстаўся. Не карыстаўся? Дзе доказы ягонай агентурнасці? Ок. Фёдар і асабліва Вольга былі ў дзяржаўнай плыні. Магчыма, яго вербавалі да падзеяў 2020-га. У 2021-м зрабілі той левы пашпарт, як для завербаванага агенту, але у 2020-ым падчас рэввалюцыі не хапіла духу заявіць пра вярбоўку, бо да таго "паліцікай не інцерасаваўся". У 2020 ці 21-м Вольга звальняеццца з БТ і яны валяць з Беларусі ці не першымі, бо разумеюць лепш за іншых, што зараз будзе. Што далей? Паводле якога пашпарту Фёдар выехаў ва Украіну і потым у краіны ЕС? Няўжо гэта немагчыма спраўдзіць аўтар_кам НН? Ці фіксавалася ў нейкіх краінах хаця б нейкае карыстанне пашпартам прыкрыцця?
А, калі пашпарт не выкарыстоўваецца, калі аблічча на фотках ідэнтычнае, але фактычна людзі розныя, то расследаванне не каштуе паперы, на якой яго надрукуюць ці кілабайтаў інфармацыі на сайце, якія яно займае, калі не дамаглося адказу на пытанне, для якой мэты быў патрэбны той пашпарт прыкрыцця і дзе ён выкарыстоўваўся.
1. Пра малую імавернасць зліва ўсей базы для дыскрэдытацыі аднаго малавядомага чалавека ўжо Вам аргументаваў: за бяспеку базы нясуць адказнасць, вялікі кошт зліва, бо там пашпарты ўсіх грамадзян, у тым ліку Лукашэнкі, яго сям'і, карнікаў, іншых агентаў.
2. Вядомым фігурам тыпа Латушкі рабіць пашпарты прыкрыцця бессэнсоўна, бо іх твары публічныя, псеўда-двайнік з іншым прозвішчам адразу прыцягне ўвагу.
3. "У 2020-м не хапіла духу заявіць пра вярбоўку." - Магчыма. Тады наступны крок за Фёдарам, прызнацца ўжо зараз.
4. Як працяг Вашай версіі: У 2020-м не хапіла духу заявіць пра вярбоўку, а пасля іх шантажавалі фактам вярбоўкі і прымусілі да супрацоўніцтва за мяжою. Таксама магчыма.
5. Выкарыстанне пашпарта ў РБ праверылі па скрадзеным Кіберпартызанамі базам. Праверыць такое выкарыстанне за мяжою (банкі, тэлефоны, акаўнты, маёмасць і г.д.) могуць толькі следчыя органы тых краін.
6. "Калі аблічча на фотках ідэнтычнае, але фактычна людзі розныя" - Гэта як? Вы пра існаванне двайніка, які пры гэтым нідзе не працаваў, не быў прапісаны, не карыстаўся тэлефонам.
7. Нават калі пашпарт не выкарыстоўваўся, тое магло быць з-за таго, што абставіны змяніліся. Сам факт выдачы ўжо паказвае супрацоўніцтва.
Фатаграфіі на дакументы людзі часта не робяць. Падробка пашпартных фота ў трохі іншым ракурсе (фокуснай дыстанцыі) у 2018-м яшчэ не была даступнай з дапамогай штучнага інтэлекту. Калі б Фёдар знайшоў тое фота, напрыклад, на іншых дакументах таго часу, гэта б магло дадаць яму аргументаў. Але не шукае, не спрабуе тлумачыць.
У Вас традыцыйная тактыка заблытвання "Не ўсё так адназначна", "Няма жалезных доказаў", "Занадта шмат пытанняў, занадта мала адказаў".
Сфармулюйце цалкам 1-2 сваіх версіі, ад пачатку да канца, якія тлумачаць усе вядомыя факты.
Ніякае даследаванне не "скончанае", пакуль следчыя органы не выявілі ўсе факты. А тых можа быць і на дзясяткі тамоў.
Так і што, маўчаць, калі вядомы дакладна толькі адзін, але вельмі падазроны факт? А працяг маўчання можа несці пагрозу людзям.
Вы ўсё ж складзіце сваю версію падзей, каб яна канкуравала з версій даследавання, каб можна было параўнаць абедзве.
А без таго, проста некалькі крытычных заўваг без сваёй версіі - выглядае слаба.
Так! Пакуль ёсць толькі падазрэнні і дапушчэнні, а няма фактаў - медыя мусіць маўчаць. Калі не дае рады само знайсці факты, якія даказваюць тое, што яно падазрае ці дапускае - правесці журналісцкае расследаванне цалкам, то мусіць спачатку паведаміць у адпаведныя органы, каб тыя правялі расследаванне і ўжо па выніках паведамляць даведзеныя, а не мяркуемыя, факты супрацы са спецслужбамі. Інакш, гэта паклёп - праз падазрэнне сцвярджаць, што нехта агент. Сямашка і Гарбачоў мусяць зараз звярнуцць ў суд, і там НН змушаная будзе апераваць фактамі супрацы, а не дапушчэннямі, праз наяўнасць дадатковага пашпарту 7-гадовай даўніны.
Імаверны паклёп нясе менш рызык за імаверныя рызыкі затрымання людзей (пасля падазроных "аўдытаў" журналісткі). Працягваць маўчаць - тыя ж рызыкі.
У гэтай сітуацыі няма "нулявой" версіі. Нельга нічога не тлумачыць, нібыта нічога не адбылося. Усе версіі павінны неяк тлумачыць з'яўленне таго пашпарта.
Таму, сфармулюйце сваю версію. Толькі яна можа абвергнуць іншую, што ўжо маем.
Акрамя таго, у матэрялах НН, прысвечаных гэтай тэме, ёсць толькі фоткі двух падобных абліччаў. Ані скрына з тае базы, ані, тым больш, самога пашпарту, ані нейкага подпісу Гарбачова пра ягонае атрыманне, ці заявы або іншых дакументаў, пададзеных для атрымання, няма. Проста - так не робяцца журналісцкія расследаванні.
Яшчэ раз нагадаю - мінула 7 гадоў, як пашпарт нібыта быў выдадзены. Мінула 5 гады, як Гарбачоў выехаў з Беларусі, і 4 гады, як у эміграцыі Сямашка. Мінула амаль 2 гады пасля аўдытаў Сямашкай "Марафону салідарнасці". Ёсць факты зліву інфармацыі ад Сямашкі ці Гарбачова? Ёсць затрыманыя ці хаця б апытаныя праз дапамогу тых арганізацыяў, інфармацыяй пра дзейнасць якіх праз аўдыт завалодала Сямашка? Ёсць нейкія праблемы з карнымі органамі Беларусі ў людзей з кола зносінаў Гарбачова? Вось што мусіць быць у расследаванні. Калі б гэтая навіна пра пашпарт прыкрыцця з'явілася тады, калі Кіберы атрымалі дасяг да пашпартнае базы, то так - варта было б разглядаць рызыкі агентурнай дзейнасці Гарбачова і Сямашкі. А зараз гэта, калі шчыра, выглядае больш на нейкія разборкі ці помсту за нешта - анічога не даведзена, проста накінутая інфармацыя, якую тыя ж Кіберпартызаны бачылі колькі год таму. Чаму яе вырашылі апублічыць толькі цяпер і падаць гэтую навіну пад выглядам "журналісцкага расследавання", у якім нічога не расследавана - пытанне.
І я не мушу вылучаць нейкія версіі таго, чаму не маю аніякага пацверджання. Версіі вылучаць, правяраць і, галоўнае, пацверджваць ці абвяргаць мусі_ла аўтар_ка "расследавання".
Апошнія абзацы даследавання (выдзеленыя тлустым шрыфтам, перачытайце) выглядаюць для мяне этычна акуратнымі і бездакорнымі, адказваюць на Вашыя заўвагі з пачатка паведамлення.
Зроблена столькі, колькі можна. Даследаваць болей - немагчыма, няма інфармацыі. А маўчаць было нельга, бо ёсць рызыкі далейшага супрацоўніцтва і зліваў.
2. Факт супрацы - наяўнасць пашпарта прыкрыцця.
Факт супрацы - наяўнасць пашпарта прыкрыцця.
(Яшчэ раз? Заўважылі? Абвяргайце).
3. Скрын з базы (частковы) быў у артыкуле "«Кіберпартызаны»: У мужа журналісткі Вольгі Сямашкі сапраўды два пашпарты на розныя імёны".
Сама фатаграфія пашпарту, як разумею, у базе не захоўваецца. Як і заявы для атрымання.
Заявы ўвогуле можа не быць: як пісалі ў іншым месцы, пашпарт зробяць самі. Толькі сфоткацца.
4. Тое, што час (7, 5 гадоў) мінуў, ніяк не апраўдвае той факт выдачы пашпарта. "Было даўно" = няпраўда? Вы пра што?
5. Пра затрыманых пасля аўдыта было ж напісана. Сувязь можа існаваць.
6. Калі навіна пра пашпарт не з'явілася своечасова, гэта прэтэнзія да тых, хто тое тады не зрабіў, а не да тых, хто атрымаў гэтую інфармацыю зараз і апублічыў.
Таксама Вы адначасова даяце дзве супрацьлеглыя прэтэнзіі: 1) варта было адразу публікаваць, і 2) недастаткова раследавання, каб публікаваць.
7. "Проста накінутая інфармацыя, якую тыя ж Кіберпартызаны бачылі колькі год таму" - Вы гэта пішыце пад артыкулам, у якім пацверджана, што інфармацыя актуальна і зараз у 2025 г.
8. Версія "нейкія разборкі ці помсту за нешта" можа быць, але яна не тлумачыць сам факт існавання таго пашпарта.
Агульная заўвага. Я разглядаю кожную Вашу прэтэнзію, Вы ж у адказ так не робіце. Выглядае несумленна. Не, каб сказаць "у п.3 я памыляўся, а п.4 абвяргаю так". Не, прапускаеце нязручнае для сваёй пазіцыі, паўтараеце ўжо сказанае і абвергнутае. Увогуле даяце нейкі паток.
Наўмысна, ці не, такі паток разлічаны на дурняў, якія скажуць "занадта шмат пытанняў", "усёй праўды мы не ведаем" і кінуць.
Я так не магу кінуць. Я зразумею версію, якая тлумачыць усе факты.
Вы таксама насамрэч выказваеце версіі: напрыклад, "расследаванне - разборкі або помста" таксама версія. Але гэта абрывак, "рысачка", якую немагчыма працягнуць далей у доўгую лінію, каб атрымаць агульную карціну, версію цалкам.