Музыка11

«Боль доўгі час быў для творчасці перавагай, а не недахопам». Гурт Nochy ладзіць першы сольны канцэрт

Беларускамоўны поп-гурт з элементамі фольку і электронікі Nochy дасць 28 красавіка ў Варшаве першы сольны канцэрт. Напярэдадні яго кампазітарка і спявачка Юлія Петраш расказала Budzma.org пра эвалюцыю творчасці гурта, пераезд у Польшчу і свае самыя музычныя месцы.

Юлія Петруш
Юлія Петраш. Фота Ганны Шот

— Гурт Nochy — гэта вы і Павел Вялічка, гістарыст, саўнд-прадзюсар і ваш муж, так? Якой была эвалюцыя гурта?

— З Пашам мы знаёмыя паўжыцця — з 2009-га. Акурат тады я паступіла ў музычны каледж імя Глінкі ў Мінску. Разам вучыліся (я — на народна-харавым аддзяленні, Паша — на джазава-эстрадным) і набывалі музычныя навыкі. Сябравалі, музыкавалі, ажаніліся. Сумесную творчасць мы пачалі дзесьці ў 2017-2018 гадах. Першы альбом («Симбиотически») выйшаў у 2019-м. Хоць фідбэк быў добрым, не лічу яго свядомым: хутчэй той альбом быў зроблены для таго, каб намацаць сябе і разагнацца.

Потым была вымушаная творчая паўза, навеяная неспрыяльнымі дзяржаўнымі абставінамі і вайной ва Украіне. У 2023-м выйшаў другі альбом «Ціхі акіян», які я лічу ўжо свядомым. Цяпер пачынаем новы этап развіцця гурта сольным канцэртам.

— Чаму да сольніка справа дайшла толькі цяпер?

— Каб рабіць канцэрт, трэба разумець, што на яго прыйдуць людзі. Зараз мы адчулі, што аўдыторыя ёсць і пакрысе дадаецца. Гэта будзе пробны невялічкі выступ у зале на 40 месцаў, каб зразумець, якія па маштабе канцэрты нам можна ладзіць у будучыні. І на якіх пляцоўках. Прыходзьце, калі ласачка.

— Як бы вы апісалі аўдыторыю гурта Nochy?

— Слухайце, у нас поп-музыка, таму прыхільнікі самыя розныя.

nochy-03.JPG
Гурт NOCHY. Фота Ганны Шот

— Вы кампазітарка і спявачка, а хто піша тэксты для песень?

— Аўтарка словаў нашых песень таксама я. А Паша, дарэчы, яшчэ і відэамэйкер.

— Дзе вы цяпер знаходзіцеся?

— Жывем і працуем у Варшаве.

— Як пераезд і жыццё ў новай краіне паўплывалі на вашую творчасць?

— Боль доўгі час быў для маёй творчасці перавагай, а не недахопам. Першы раз у жыцці з’явіліся пігулкі для мозгу. А вось Паша на стабільным збольшага. І добра.

— Гурт Nochy для вас што?

— Канешне, проста забава. Жартую. Не, для нас гэта праца, якую мы вельмі любім і без якой жыць не можам. Магчыма, мала хто верыць, што музыка можа быць сур’ёзнай прафесіяй, але паверце — можа.

— Якія месцы ў Беларусі і за яе межамі для вас самыя «музычныя»?

— Самае музычнае месца знаходзіцца ў маёй галаве. Менавіта там гучаць мелодыі, нараджаюцца рытмы і словы. Але таксама быў пакой у менскай кватэры — з фартэпіяна. А зараз у варшаўскай — з фартэпіяна. Важна, каб інструмент быў побач. Каб з галавы ды адразу ў пальцы пайшло. А потым і ў вушы слухачоў.

— Якія святы для вас як для аўтаркі танцавальных песень самыя любімыя?

— Новы Год любім, хоць гэта свята мае рэлігійны пачатак, а мы людзі не рэлігійныя. Гэтае свята аб’ядноўвае людзей па ўсім свеце, незалежна ад мовы і культуры. Зразумела, ёсць розныя традыцыі і вераванні, аднак для большасці гэта момант новага адліку, магчымасць пачаць новы этап у жыцці — пад гукі музыкі і весялосці.

nochy-02.JPG
Гурт Nochy. Фота Ганны Шот

Акрамя Новага Года мне, напрыклад, блізкае Купалле. Для мяне гэта свята агню, жарсці і таямніцы. У ім ёсць нешта першабытнае, дзікае і гарачае. Вогнішча, чарадзейства, кветкі, пошукі кахання — гэта паганская магія працягвае зачароўваць і сёння.

Квіткі на першы сольны канцэрт Nochy (28 красавіка, Варшава) можна набыць тут.

Каментары1

  • Муртазаев
    08.04.2025
    Туфта. Задаром бы не пошёл на такой концерт.

Цяпер чытаюць

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране34

Светабнаўляецца34

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў12

Зямля стала зелянейшай — але баланс расліннасці зрушваецца на поўнач і ўсход2

Эміграцыя з ЗША ўпершыню перавысіла іміграцыю. Выязджаюць найбольш у Еўропу. Чаму і куды?11

«Не прапусціла служба бяспекі». Польскі банк адмовіў беларусу з ДНЖ, але пратэрмінаваным пашпартам у адкрыцці рахунку для ІП4

Зяленскі мяркуе, што можна дасягнуць міру ва Украіне да лістапада1

Заснавальніка расійскага прапагандысцкага тэлеграм-канала на 2 мільёны падпісчыкаў затрымалі за махлярства

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў28

Міністра Рыжанкова здымаюць з кіраўніцтва Федэрацыі баскетбола5

На дзяржаўным тэлебачанні прагучала «Купалінка» — яе выканаў сербскі іераманах, які шмат гадоў жыве ў Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране34

Светабнаўляецца34

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць