Грамадства2020

У нявесткі Лукашэнкі новы праект. Прадзюсар — Ганна Лукашэнка, аўтар сцэнарыя — Ганна Сялук

Нявестка Лукашэнкі Ганна Лукашэнка ўзялася за новы праект — канцэрты-рэквіемы «Кожны трэці».

Фота: sb.by

Канцэрты будуць ісці ў Мінску ў Палацы Рэспублікі з 6 па 12 красавіка. Нявестка Лукашэнкі — іх генеральны прадзюсар, піша «СБ. Беларусь сегодня».

Праект ствараўся летась у гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Спачатку яго рыхтавалі для паказу ў Музеі перамогі ў Маскве. Але пасля Адміністрацыя Лукашэнкі рашыла, што трэба гэта паказваць і на беларускай сцэне. Прэм'ера была летась 22 чэрвеня. Стварылі таксама тэлеверсію, якую паказалі на БТ.

І пасля яе нібыта пачалі пісаць людзі і прасіць паказаць канцэрт яшчэ. Лукашэнка даручыў нявестцы маштабаваць праект на рэгіёне. Але, як расказвае сама нявестка, тады было не да таго, яны калясілі з «Марафонам адзінства» (дзе яна таксама была за галоўную). У выніку канцэрты-рэквіемы рашылі паказаць цяпер і толькі ў Мінску.

Ганна Лукашэнка. Ілюстрацыйнае фота: БелТА

Па словах Ганны Лукашэнкі, яе таксама ўзрушыў дэмантаж помнікаў савецкім воінам у Польшчы і краінах Балтыі.

«Мы бачым, што спрабуюць перапісаць гісторыю, зрабіць так, каб людзі яе не памяталі. І знос помнікаў — гэта адна з частак гэтага плана». 

Ганна Лукашэнка на канцэрце не толькі за прадюсарку. Яна яшчэ і адна з аўтараў сцэнарыя (пад псеўданімам Ганна Сялук), і песні, напісаныя ёй, гучаць.

Каментары20

  • Эксклюзіўны інсайд
    06.04.2025
    На баяне грае Сашко Трэмарэнка.
  • Міхась
    06.04.2025
    Сялухе ўжо сумна проста красці грошы Белаза, яна ўявіла сабе геніяльнай рэжысёрскай не ніжэй за Спілберга. Вось толькі на ліпавам "геноциде белорусского народа" за бюджэтны кошт яна дадасць сабе не славы, а дадатковых эпізодаў у карупцыйнай справе кодлы лукашэнак
  • Вольга
    06.04.2025
    Музыка народная, словы - НКВД.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць