Эканоміка55

Расійскія кампаніі па кібербяспецы кантралююць ужо больш за палову рынку Беларусі

Офіс у Мінску адкрыла расійская кампанія «Кіберпратэкт» — распрацоўшчык сістэм рэзервовага капіравання, абароны ад уцечкі даных і інфраструктурнага ПЗ. Гэта першае замежнае прадстаўніцтва кампаніі, піша Devby.io.

«Адкрыццё прадстаўніцтва ў Мінску адпавядае стратэгіі развіцця нашай кампаніі і накіраванае на ўмацаванне дзелавых сувязяў у галіне інфармацыйных тэхналогій у межах Саюзнай дзяржавы», — адзначылі ў «Кіберпратэктц». Там дадалі, што бачаць вялікую зацікаўленасць да тэхналогій, на якіх спецыялізуецца кампанія, з боку беларускіх замоўцаў і партнёраў.

«Кіберпратэкт Бел» увайшоў у лік рэзідэнтаў ПВТ. Ключавы кірунак працы кампаніі — развіццё тэхналогій рэзервовага капіравання.

Як адзначае выданне «Белорусы и рынок», расійскія кампаніі ў галіне кібербяспекі ўжо кантралююць звыш 50% рынку Беларусі. Іх доля вырасла пасля таго, як летась з яго пайшоў ізраільскі канкурэнт Check Point.

Check Point прысутнічаў у Беларусі з 2004 года, уваходзіў у ПВТ, паведамляў Office Life. Гэта адзін з сусветных лідараў у сферы інтэрнэт-бяспекі, у якога больш за 100 тысяч кліентаў. У канцы мінулага кастрычніка ўладальнікі вырашылі ліквідаваць мінскі офіс, які налічваў 45 супрацоўнікаў. Пры гэтым інфармацыя пра яго дагэтуль ёсць на сайце кампаніі.

Каментары5

  • Кибер безопасность
    07.04.2025
    Бетонная стена русского мира должна проходить по границам скотного двора лукашенко !
    Правильнее говорить о том, что скотный двор России, контролирует больше половины скотного двора лукашенко.
    У скотного двора русского мира нет кибербезопасности, они, под кибербезопасностью понимают воровство, взлом, обман и утечку данных, всё, что применимо к реалиям России и русского мира России, всё применимо к их "кибербезопасности".
    Если одним словом , то - (как бы пройти модерацию), - обмани ближнего своего, укради у ближнего своего, нагадь ближнему своему, убей ближнего своего.
    Вот такая кибербезопасность и просто безопасность скотных дворов путина и лукашенко.
    И да, трамп пытается создать такой же американский скотный двор
  • Дмитрий
    07.04.2025
    Check Point сейчас как раз и занимает наибольшую долю на белорусском рынке, поле ухода мировых брендов, и никакой ОАЦ не даст гарантии что они не сливают данные государственных организаций и частных компаний в Моссад.
  • Юрий Никулин
    07.04.2025
    Дмитрий,
    Да, конечно, гораздо лучше Россия, там ведь никому ничего не сольют, особенно если юзеры поддерживают демсилы

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі28

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне1

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць