Вайна

Зяленскі: На баку Расіі ваююць як мінімум 155 грамадзян Кітая

Украінскія спецслужбы валодаюць інфармацыяй, што ў расійскім войску ваююць прынамсі 155 грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Паводле яго слоў, расійскія ўлады распаўсюджваюць праз сацсеткі рэкламныя відэа з заклікам падпісаць кантракт.

«Зразумелая схема, як іх вербуюць. Адна з іх — праз сацыяльныя сеткі, у прыватнасці TikTok і іншыя кітайскія платформы, дзе расіяне распаўсюджваюць рэкламныя ролікі. Афіцыйны Пекін пра гэта ведае», — сказаў Зяленскі.

Раней выданне «Украінская праўда» са спасылкай на аддзел камунікацый аператыўна-тактычнай групоўкі «Луганск» паведамляла пра сведчанні аднаго з затрыманых у Данецкай вобласці грамадзян Кітая. Паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, мужчына распавёў, што пайшоў у расійскае войска дзеля атрымання расійскага грамадзянства. Падрыхтоўку ён праходзіў на акупаванай тэрыторыі Луганскай вобласці. Паводле яго слоў, каб трапіць у армію РФ, ён заплаціў пасрэдніку ў Кітаі 300 тысяч расійскіх рублёў.

8 красавіка Зяленскі паведаміў пра ўзяцце ў палон у Данецкай вобласці некалькіх грамадзян КНР, якія ваявалі на баку Расіі. Ён даручыў міністру замежных спраў Андрэю Сібігу тэрмінова звязацца з Пекінам і высветліць, як Кітай мае намер рэагаваць на гэта.

МЗС Украіны выклікала часовага паверанага ў справах Кітая, каб атрымаць тлумачэнні.

Кітай, у сваю чаргу, заявіў, што не накіроўваў сваіх вайскоўцаў ваяваць ва Украіну на баку Расіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

Палітолаг Валер Карбалевіч назваў самы важны дзень у сваім жыцці5

У Беларусі абмежавалі доступ да сайтаў з-за мяжы праз небяспечныя памылкі ў PHP3

У Еўропе абмяркоўваюць, хто мог бы весці перамовы з Пуціным ад яе імя8

Статкевіч: Калі Беларусь возьме ўдзел у агрэсіі супраць NATO ці стане тылам для такіх дзеянняў, то ўдар NATO па Беларусі будзе непазбежным6

Трамп адказаў, ці лічыць ён Пуціна гуманістам6

Пад Магілёвам засталася зімаваць чарада буслоў2

Празрыстыя сукенкі, карункі і адкрытае цела. Ці сапраўды «Аземпік» мяняе моду?3

«Я пісаў маме, а яна ўжо была мёртвая» — гісторыі загінулых пасля ўдару па Новай Вадалазе на Харкаўшчыне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць