Свет

ЕС на 90 дзён прыпыняе дзеянне ўласных тарыфаў у дачыненні да ЗША

Еўрапейскія ўлады далі люстраны адказ ЗША, якія на 90 дзён замарозілі ўвядзенне тарыфаў у адносінах да ўсіх краін, акрамя Кітая. 

Пра замарозку еўрапейскіх тарыфаў паведаміла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

«Мы прынялі да ведама заяву прэзідэнта Трампа. Мы хочам даць перамовам шанец. Калі перамовы не будуць здавальняючымі, нашы контрмеры пачнуць дзейнічаць», — адзначыла яна.

Раней Урсула фон дэр Ляен заяўляла, што «Еўропа гатовая адказаць» на абвешчаную Трампам гандлёвую вайну. 

2 красавіка Трамп абвясціў «Днём вызвалення» Амерыкі і паведаміў, што ўводзіць нечуваныя з пачатку мінулага стагоддзя татальныя тарыфы на імпарт тавараў у ЗША.

9 красавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прыпыняе тарыфы на 90 дзён супраць іншых краін і падымае стаўкі ў гандлёвай вайне з Кітаем — цяпер мыты супраць ягонай прадукцыі будуць складаць ужо не 104, а 125%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць