Свет44

Названы самыя багатыя гарады свету

Самым багатым горадам свету стаў Нью-Ёрк. У гэтым мегаполісе пражываюць 384 500 мільянераў, 66 з якіх — мільярдэры.

Свежы рэйтынг апублікаваны кампаніяй Henley & Partners, піша Office Life.

На другім месцы па ўзроўні багацця размясціліся Сан-Францыска і Крамянёвая даліна, дзе колькасць мільянераў складае 342 тысячы, а колькасць мільярдэраў дасягнула 82, што нават перавышае паказчыкі Нью-Ёрка.

У дзясятку самых забяспечаных гарадоў таксама ўвайшлі Токіа (292,3 тысячы мільянераў і 18 мільярдэраў), Сінгапур (242,4 тысячы / 30), Лос-Анджэлес (220,6 тысячы / 45), Лондан (178 тысячы / 23), Парыж (160,1 тысячы / 22), Ганконг (154,9 тысячы / 40), Сіднэй (152,9 тысячы / 22) і Чыкага (127,1 тысячы / 25).

Лондан і Масква (40-е месца з 30 тысячамі мільянераў і 23 мільярдэрамі) з'яўляюцца адзінымі гарадамі ў топ-50, якія за апошняе дзесяцігоддзе паказалі падзенне: колькасць мільянераў у Лондане скарацілася на 12%, а ў Маскве — на 25%.

Каментары4

  • Абу
    13.04.2025
    Што па Жлобіне?
  • Быхавец
    13.04.2025
    У Жлобіне колькасць мільянераў драматычна зменшылася ў 2016 годзе
  • F
    14.04.2025
    Что слышно по Марьиной Горке? Почему не отразили в списке?

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец138

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты13

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

Чыноўнікі расказалі, калі ў Беларусі адновяць унутраныя авіярэйсы1

Ашчадзілі $1000 на паездцы, але пашкадавалі. Беларусы расказалі, як з'ездзілі на адпачынак у Егіпет

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў правады «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя13

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да вайны з Еўропай27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец138

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць