Грамадства4242

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая

Прастаяць 125 секунд на адной назе з кнігай на галаве — у памяць аб 125 грамах хлеба ў блакадным Ленінградзе. Што?

Упраўленне спорту і турызму Мінскага аблвыканкама запусціла анлайн-чэлендж «80 крокаў да Перамогі», прымеркаваны да заканчэння Другой сусветнай вайны. Ён праводзіцца з 9 красавіка да 9 мая.

Адно з заданняў выглядае вельмі дзіўна. Трэба пратрымацца 125 секунд (а дзецям — 40 секунд), стоячы на адной назе з кнігай на галаве і рукамі ў бакі.

Чыноўнікі тлумачаць, што гэта адсылка да блакады Ленінграда, калі 125 грамаў хлеба былі мінімальнай нормай выдачы ў самыя цяжкія дні.

«Памятайце: кожная секунда — гэта сімвал мужнасці тых, хто выстаяў у тыя страшныя дні. Наперад, да перамогі!» — напісана ў афіцыйным акаўнце ў інстаграме гэтага ўпраўлення. 

У чэленджы ёсць і іншыя заданні. Напрыклад, скачкі «Зорка», каб трэніраваць вынослівасць — у памяць пра контрнаступ пад Масквой. Або хада ў паўпрысядзе — арганізатарам чэленджу гэта нагадвае пра партызанскія атрады.

Каментары42

  • Мэседж да чэленджа
    13.04.2025
    А еще рекомендуется 80 дней не мыть ноги в память о том, как диды в окопах гнили
  • Гасподзь
    13.04.2025
    Гэта цалкам, што трэба ведаць пра Мінспорта. IQ там не жыве.
  • Абу
    13.04.2025
    Лукашысцкія вясёлыя конкурсы ўсё болей нагадваюць прапіску на малалетцы. Супадзенне? Не думаю.

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць