Грамадства99

ГУБАЗіК выклаў дыскрэдытуючае фота затрыманага, які «прапагандаваў нацызм». Але на здымку скандальны Z-блогер

На адным з фота Z-блогер з украінскімі каранямі, які піша пад псеўданімам Альгерд Сямёнаў. Расказваем пра яго.

Альгерд Сямёнаў. Фота: Укантакце

Што здарылася?

ГУБАЗіК у панядзелак выклаў публікацыю пра затрыманне 35-гадовага беларуса. Там сцвярджалася, што ён вёў «праварадыкальныя нацыяналістычныя каналы» і «папулярызаваў нацызм».

Каб дыскрэдытаваць затрыманага і ўскладніць яго знаходжанне ў зняволенні, сілавікі апублікавалі прыватныя здымкі мужчыны, нібыта знойдзеныя ў яго мабільніку. Ён пазіруе ў жаночым адзенні і з морквай у роце. Такія фатаграфіі могуць прывесці да пераводу арыштаванага ў «нізкі статус».

Аднак прынамсі на адным са здымкаў дакладна не затрыманы беларус, а расійскі Z-блогер з украінскімі каранямі. Можа, гэтага расійскага блогера і схапілі сілавікі? Не, ён працягвае абнаўляць свае старонкі. Дый на відэа з затрымання чалавек зусім іншай камплекцыі. 

Аднак публікацыя фэйкавага фота наводзіць на думку, што і астатнія ілюстрацыі, якія выдаюць за здымкі затрыманага, могуць быць фальшывымі.

Скрыншот з тэлеграм-канала ГУБАЗіК

Хто такі Альгерд Сямёнаў?

Цімур (Альгерд) Сямёнаў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Па звестках Digital Intelligence Team, сапраўднае імя «Альгерда Сямёнава» — Цімур Дзмітрыевіч Сямёнаў. Ён нарадзіўся ў 1995 годзе ў Кіеве. Пасля школы паехаў вучыцца ў Варшаву, у Вышэйшую школу сацыяльнай псіхалогіі. Пасля перабраўся ў Расію — спачатку ў Краснаярск, а пасля ў Санкт-Пецярбург (прынамсі так ён піша ў сацсетках).

З 2013 года Сямёнаў актыўнічае ў расійскіх ультраправых колах. З 2017-га вядзе ўласны блог, таксама вёў правакансерватыўны блог з назвай Europride. Горача падтрымлівае Расію ў вайне яшчэ з 2014 года, сябе называе гарачым прыхільнікам вайны, а таксама правакансерватарам і праваслаўным.

Сямёнаў кажа, што Украіне патрэбная «татальная русіфікацыя». Вітае ён і ўдары Расіі па Украіне, напрыклад, нядаўнюю жахлівую атаку па Сумах, падчас якой загінулі больш за 30 мірных жыхароў горада. Вось адна з ягоных характэрных цытатаў:

«Аніякіх саступак цяперашняй палітычнай эліце Украіны. Занадта шмат пастаўлена на кон. Або татальная русіфікацыя, або татальная вайна да апошняй забітай бандэраўскай поскудзі».

Допіс з канала Сямёнава

Зарабляе «Альгерд» інтэрнэт-махлярствам, прадаючы анлайн-курсы кшталту «Шэры заробак на замежных сайтах».

Фатаграфіі Z-блогера ў жаночым адзенні ўсплылі ў 2017 годзе і даўно сталі інтэрнэт-мемам. Сямёнаў не адмаўляў, што на здымках менавіта ён.

Чаму ГУБАЗіК вырашыў выдаць здымак Z-блогера за фота затрыманага — незразумела.

Альгерд Сямёнаў. Фота: Укантакце

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • бабруйчанін
    16.04.2025
    Гэтыя zэт-квір патрыёты па переканнанях аэрэнтацыі ні ведаюць гісторыі рф рі глядзелі " Гібель богов" Які лёс усіх Рэмаў ягод ежовых радэкаў іньшых Эдічак лімонавых у нац Германіі і сесесере..
  • Капиталист
    16.04.2025
    Губазикавцы хорошо отрабатывают деньги, написав в своих новостях, что задержали приверженца "идеологии национал-социализма". Губазик с нами, попутно дискредитируя социализм, употребляя такие эвфемизмы. Куда задонатить губазиковцам?
  • 1234
    16.04.2025
    Так, дыскрэдытаваў сябе губазік, ужо ніхто сябе не дэскрэдытуе

Цяпер чытаюць

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА49

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Былы міністр абароны Фёдараў заклікаў правесці ва Украіне выбары21

У Варшаве знайшлі мёртвым расійскага апазіцыянера

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?8

Хмарачос «Газпрам Цэнтр» у Мінску амаль дарос да свайго найвышэйшага пункта ФОТЫ2

Рыжанкоў паляцеў адпачываць у КНДР9

«Крамнае ніколі не заменіць сваё». Жыхарка Мінскага раёна трымае на сваім падворку цэлую сотню птушак

Пад Мсціславам, магчыма, ужо пачалі рыхтаваць пляцоўку пад радыеактыўны могільнік6

Мінздароўя памяняла пералік хвароб, пры якіх забаронена кіраваць аўтамабілем

Узламалі закінуты праваабарончы сайт «Палеская вясна»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА49

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць