Грамадства44

Кіраўнік дзяржбяспекі Літвы пра літвінізм: Гэта не масавая з’ява

Рэмігіюс Брыдзікіс прызнае, што літвінізм, які нібыта распаўсюджваецца беларусамі ў Літве, можа быць небяспечным, бо яго можна выкарыстоўваць як інструмент для адмаўлення дзяржаўнасці краіны. Аднак, паводле яго слоў, гэта не масавая з’ява, піша Delfi.lt.

«Мы ўспрымаем гэта як інструмент, асабліва радыкальны кампанент літвінізму, дзе літоўская дзяржаўнасць адмаўляецца як існы факт», — заявіў кіраўнік ДДБ у эфіры тэлеканала LRT у сераду.

«Вядома, мы не можам абагульняць усіх апазіцыянераў у Літве, у нашым рэгіёне ці людзей беларускай нацыянальнасці. Мы назіраем за такімі асобамі, якія, як мы бачым, мэтанакіравана ўздымаюць тэму літвінізму, каб адмаўляць існаванне Літвы або гісторыю Літвы. Але гэта не масавая з’ява», — дадаў ён.

Аднак, паводле слоў Р. Брыдзікіса, гэтае пытанне застаецца ў полі зроку спецслужбаў. «Мы не заўважаем арганізаванасці, мы не заўважаем ніякага канкрэтнага руху, але як тэма яна відавочна знаходзіцца ў полі нашай увагі», — сказаў кіраўнік ДДБ.

Каментары4

  • .
    17.04.2025
    Арганізаванасць усё ж існуе, у надпісах "Вільня HAWA", у масавых укідах у каментарыях. Напэўна ёсць і раздзел метадычкі лукашыстаў пра Літву, дзе гэтай тэмай "ліцвінізму" карыстаюцца як галоўнай.
    Ну і куды ж без карысных ідыётаў...
  • бабруйчанін
    17.04.2025
    Раю кіраўніку дзяржбяспекі звярнуць увагу на грамадзян Летувы якія раздзьмулі гэтую тэму кшталту " раз'юшанага бл.о хера" і яго камрадаў як Муд.ждабаеў былы галрэдактар " масква камса" які зараз у вас атабарілся На іх кантакты з камрадамі з Нямеччыны з альтэрнацівы .Падпявал в Украіне вірус аленушка менавіта і спытаць у коллег з сбУ...Вось куды звярніце свае пільнае вока і халодную галаву
  • Лявон
    17.04.2025
    Прыйдзе час, і беларусы скажуць сваё слова

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3519

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

«Пакуль што на пенсію жыць не збіраюся». Паэт Сяргей Сыс — пра сыход з «Вясны», працу клінерам у Літве, каханне і сэкс у 657

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр2

У Тамбоўскай вобласці палае склад Wildberries1

Жанчыны ходзяць, як і сотні тысяч гадоў таму, а хада мужчын змянілася. Чаму?3

У Амане знікла 34‑гадовая беларуска2

Мужчыны Шапэна. Новае даследаванне расказвае пра асабістае жыццё кампазітара20

Сям’я школьніка з Баранавічаў два гады спрабуе спыніць ягоны булінг у школе3

У Мінску выстраіліся вялікія чэргі да басейнаў ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3519

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць