Мова1111

Ютуб пачаў рабіць аўтаматычныя субцітры для беларускамоўных відэа

Раней платформа ігнаравала беларускую мову, але апошнія дасягненні ў мадэлях штучнага інтэлекту змянілі сітуацыю. Гэта робіць беларускамоўны кантэнт больш даступным для людзей з усяго свету.

Аўтаматычна створаныя субцітры пад відэа ютуб-канала «Наша Ніва. NEWS»

Дагэтуль аўтаматычна створаныя субцітры для беларускамоўных відэа былі недаступныя, іх можна было толькі загрузіць асобна. Аднак ютуб умеў перакладаць на беларускую аўтаматычна створаныя субцітры для відэа на іншых мовах. 

Упершыню аўтаматычныя беларускія субцітры пад відэа на ютубе былі заўважаны ўдзельнікамі суполкі «Беларускі ШІ» ў канцы сакавіка. Але яны былі даступныя толькі пад асобнымі відэа і амаль адразу яны зніклі. Цяпер жа аўтаматычныя субцітры даступныя пад большасцю відэа, створаных па-беларуску. 

Даданне аўтаматычных беларускіх субцітраў звязваюць з выхадам у сакавіку 2025 года найноўшай мадэлі штучнага інтэлекту — Gemini 2.5 Pro Experimental, якую распрацоўвае кампанія Google DeepMind. Gemini — гэта ўніверсальная мультымадальная мадэль, якая можа апрацоўваць тэкст, аўдыя, фота і відэа, і здольная выконваць аўтаматычнае распазнаванне маўлення. Апошняя версія навучылася аналізаваць інфармацыю, выбудоўваць лагічныя ланцужкі і прымаць абгрунтаваныя рашэнні.

Якасна распазнаваць беларускую мову ўжо ўмела версія Gemini 2.0, якая была выпушчана ў пачатку года, версія 2.5 стала яшчэ разумнейшай. 

На апошніх версіях Gemini энтузіясты ўжо паспелі стварыць уласныя сістэмы аўтаматычнага стварэння беларускіх субцітраў, як, напрыклад, SubtitlesBE для кароткіх відэа. Цяпер, відаць, гэтай мадэлі знайшлі і глабальнае прымяненне ў найбуйнейшым відэасэрвісе. 

Даныя беларускай мовы маглі трапіць у Gemini з набораў Common Voice, адкрытага праекта пад свабоднай ліцэнзіяй, які збірае запісы чалавечай мовы для навучання сістэм аўтаматычнага распазнавання маўлення. Сабраць прыклады беларускага маўлення ўдалося з дапамогай праекта donar.by.

Налады канала на ютубе, якія могуць дапамагчы з'яўленню аўтаматычных беларускіх субцітраў пад відэа 

Пакуль субцітры даступныя не пад усімі беларускамоўнымі відэа. Аўтарам беларускамоўных каналаў на ютубе, якія хочуць мець аўтаматычныя субцітры, варта праверыць, каб у наладах канала мова відэа была пазначана як беларуская.

З'яўленне аўтаматычных субцітраў для беларускамоўных відэа пашырае межы распаўсюду беларускага кантэнту. Цяпер пра беларускую гісторыю, культуры і палітыку можа даведацца любы замежнік, проста націснуўшы на пераклад субцітраў на сваю родную мову. Беларушчына выходзіць на новы ўзровень прадстаўленасці ў інтэрнэце.

Таксама аўтаматычныя субцітры робяць беларускамоўны кантэнт бліжэй для людзей, якія маюць праблемы са слыхам. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Жыве Беларусь!
    18.04.2025
    Дзякуй вялікі ўсім беларусам, якія прабілі нарэшце гэтую непрабіваемую сцяну. І дамагліся, каб Гугл з Ютубам нарэшце прызналі, што мы, беларусы, ёсць!!! І наша мова жыве.
    Жыве Беларусь!
  • Супэр!!!
    18.04.2025
    Выдатная навіна!
  • Змагар
    18.04.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства67

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію21

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць