Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» адукацыйную платформу «Васьміног»
Адпаведнае рашэнне было прынята КДБ 16 красавіка, піша «Вясна». Паводле ведамства, дачыненне да праекту мае Аляксей Канстанцінаў.

Праграма «Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра» накіраваная на адукацыйныя праекты для беларускіх школьнікаў, стварэнне інавацыйнай навучальнай анлайн-платформы для транспамежнай беларускаарыентаванай адукацыі і працу некалькіх камандаў даследчыкаў.
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары