Свет1111

Хто будзе наступным Папам? Вось хто можа змяніць Францішка

Яшчэ да смерці Папы Францішка, калі ён цяжка хварэў, пачалі ўзнікаць здагадкі аб яго магчымым пераемніку. Ці ён будзе чалавекам левых поглядаў як першы папа-амерыканец, і такім жа адкрытым, папулістам? Ці будзе кансерватар і закрыты малітвеннік, як яго папярэднік, папа Бенедыкт?

Фота: Wolters M. — Own work, CC BY-SA 4.0 | François-Régis Salefran — Own work, CC BY-SA 4.0 | REUTERS / Yara Nardi

Хто можа стаць папам? Фаварытамі на пасаду пасля Папы Францішка з'яўляюцца: 70-гадовы дзяржсакратар Ватыкана з Італіі з цэнтрысцкімі поглядамі — П'етра Паралін, 65-гадовы прэзідэнт Сімпозіума біскупскіх канферэнцый Афрыкі і Мадагаскара — Фрыдалін Амбонга Бесунгу з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, які мае кансерватыўныя погляды, і 71-гадовы кансерватыўны кардынал Вілем Якабус Эйк з Нідэрландаў, які калісьці быў лекарам. Аднак гэта не адзіныя кандыдаты, піша gazeta.pl.

Сярод іншых патэнцыйных кандыдатаў — 72-гадовы кардынал Петэр Эрдзё з Венгрыі, які мае кансерватыўныя погляды; 67-гадовы Луіс Антоніа Тагле з Філіпін, які мае левыя погляды; і 76-гадовы Рэйманд Леа Берк з ЗША, які лічыцца вядучым кансерватарам у Касцёле.

Журналісты падазраюць, што пад увагу можа патрапіць і 67-гадовы Марыа Грэк з Мальты, які заклікаў да таго, каб людзей выключалі з царквы па прычыне сэксуальнай арыентацыі ці сямейнага становішча. Яшчэ адным патэнцыйным пераемнікам Папы Францішка можа стаць 69-гадовы кардынал Матэа Дзупі з Італіі.

Але ўсе папярэднія прагнозы могуць аказацца памылковымі, таму што новы канклаў складаецца ў значнай ступені з людзей, прызначаных на яго зусім нядаўна, часта з Цэркваў, вельмі далёкіх ад Рыма, таму могуць быць рашэнні, нечаканыя для ўсіх. 

Як абіраюць папу

На працягу наступных трох дзён труна з целам Папы Францішка будзе выстаўлена ў ватыканскай базіліцы. Папа выказаў пажаданне, каб, у адрозненне ад папярэдніх Папаў, труна была закрытай. Дата пахавання Францішка пакуль не вядомая, пасля гэтага ў Касцёле адбудуцца васьмідзённыя набажэнствы, прысвечаныя памерламу Святому Айцу.

Канклаў павінен пачацца не раней чым праз два і не пазней чым за тры тыдні пасля смерці Папы.

Кардыналы старэйшыя за 80 гадоў не могуць удзельнічаць у галасаванні падчас канклава. Папа будзе абраны, калі адзін з кандыдатаў набярэ не менш за 2/3 галасоў.

Каментары11

  • Пацанчики на раёне.
    21.04.2025
    У нас как?
    У нас, кто последний - тот и папа!
  • Лёс
    21.04.2025
    Настпны павінны быць "бацька"!
  • r a d a r
    21.04.2025
    Лукошенко

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць