Турэцкая паліцыя затрымала ў аэрапорце Стамбула грамадзян Беларусі і Расеі за спробу ўвозу ў краіну кантрабанднай прадукцыі, паведаміла мясцовае агенцтва IHA.

Беларус і расіянін прыбылі ў Стамбул рэйсам з Масквы. Паводзіны мужчын у тэрмінале здаліся супрацоўнікам мытні падазроным, у выніку быў праведзены ператрус іх багажу і асабісты дагляд.
«У затрыманых было канфіскавана 10 новых смартфонаў апошніх мадэляў розных марак, сем камер і фотаапаратаў, 12 кілаграм расфасаванага тытуню для кальяна, 200 пачкаў цыгарэт, 60 пачкаў цыгарэтных фільтраў і столькі ж электронных цыгарэт», — гаворыцца ў публікацыі выдання.
Таксама пасажыры спрабавалі правезці з сабой 21 пару спартыўнага абутку вядомых брэндаў, 16 жаночых сумачак, 12 норкавых футраў і шэсць норкавых шалікаў.
Грамадзяне былі затрыманыя за спробу кантрабанды, цяпер праводзяцца следчыя мерапрыемствы.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары