Грамадства11

Чыноўнікі забаранілі праводзіць салодкія сталы на выпускных у дзіцячых садах. А фатографа паклікаць можна?

Выпускныя для дзіцячых садоў увайшлі ў моду. Але не ўсё можна арганізаваць проста ў садзе.

Выпускныя ў дзіцячых садках уваходзяць у моду. Бацькі хочуць уладкаваць свята для дзяцей, якім хутка трэба будзе садзіцца за школьныя парты. На выпускныя запрашаюць фатографаў, відэааператараў, аніматараў, ладзяць і салодкія сталы. Але аказваецца, што частаванне ў дзіцячым садзе можа быць праблемай.

У камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама заявілі, што салодкія сталы ў дзіцячых садах ладзіць нельга. Прычыны ў ведамстве не патлумачылі, пiша «АиФ».

Магчыма, забарона звязаная ў тым ліку з клопатам аб здароўі дзяцей. Раней такую забарону тлумачылі і барацьбой з карупцыяй. Дарэчы, бацькам ніхто не забараняе арганізавацца і ўладкаваць выпускны ў кавярні ці гульнявым пакоі.

А вось заказаць фатографа ці аператара ў дзіцячы сад можна. Праўда, давядзецца запоўніць шмат папер. У першую чаргу, улічваючы патрабаванні да аховы персанальных даных, павінны быць атрыманыя пісьмовыя згоды на ўдзел дзяцей у здымках ад усіх законных прадстаўнікоў выхаванцаў.

Акрамя таго, давядзецца атрымаць права часовага карыстання маёмасцю дзіцячага саду. З гэтай мэтай афармляецца пакет дакументаў, які ўключае ў тым ліку дамову пагадзіннай арэнды. Усё гэта трэба зрабіць загадзя.

Каментары1

  • Абу
    22.04.2025
    Толькі горка-салёныя сталы ў краіне перамоглага лукашызму.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць