Свет

Зяленскі: Украіна юрыдычна не прызнае акупацыю Крыма, ёсць Канстытуцыя

Украіна ніколі не прызнае юрыдычна акупацыю Крыма Расіяй, бо гэта супярэчыць Канстытуцыі і суверэнітэту дзяржавы. Пра гэта падчас размовы з журналістамі 22 красавіка заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, паведамляе «Суспільне».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa NurPhoto via Getty Images

«Украіна не прызнае юрыдычна акупацыю Крыма. Гэта наша тэрыторыя, тэрыторыя народа Украіны. Нам няма пра што гаварыць на гэтую тэму — гэта па-за нашай Канстытуцыяй», — заявіў Зяленскі.

Паводле слоў прэзідэнта Украіны, абмеркаванне пытання Крыма і іншых часова акупаваных Расіяй вядзе толькі да зацягвання вайны.

«Як толькі мы пачынаем казаць пра Крым, пра нашыя суверэнныя тэрыторыі, мы заходзім у фармат зацягвання вайны — менавіта гэтага хоча Расія. Мы ўжо 12-ы год ваюем. Гэта і ёсць адказ на пытанне, ці можна з Расіяй дамовіцца па тэрыторыях», — адзначыў Зяленскі.

Ён падкрэсліў, што хутка дамовіцца з Расіяй немагчыма, і без ціску з боку міжнароднай супольнасці, перш за ўсё ЗША, дасягнуць выніку не атрымаецца.

«Ціск патрэбны ўсяму свету, перш за ўсё Амерыцы. Мы падтрымалі ініцыятыву прэзідэнта Трампа па безумоўным спыненні агню. Але спроба «дамовіцца пра ўсё адразу ў адзін дзень» не спрацуе», — падкрэсліў Зяленскі.

Ён таксама заявіў, што Украіна не мае намеру адмаўляцца ад уступлення ў НАТА без надання дакладных гарантый бяспекі. Зяленскі нагадаў, што Злучаныя Штаты пакуль фактычна не падтрымліваюць уступленне Украіны ў НАТА, хоць юрыдычна такога рашэння не прымалі. Ён адзначыў, што Расія, як агрэсар і ўдзельнік вайны, не мае ніякага права ўплываць на гэтыя працэсы.

«Калі мы хочам быць канструктыўнымі вельмі, А што наўзамен? Гэта значыць, якія гарантыі бяспекі [для Украіны]? І тады Амерыка кажа: «Вось вам такія гарантыі бяспекі». Гэта дыялог? Гэта дыялог. А што Расія нам дае за гэта? Калі мы адмаўляемся ад НАТА, ад чаго адмаўляецца Расія?» — сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны таксама пацвердзіў, што ЗША і Расія, верагодна, вядуць дыялог адносна будучыні Украіны ў НАТА, але рашэнне павінна прымацца не без удзелу самой Украіны. Гэтак жа, падкрэсліў Зяленскі, з удзелам украінскага боку павінны адбывацца любыя дамоўленасці адносна Запарожскай атамнай электрастанцыі.

Адносна магчымасці стварэння нейтральнай зоны вакол Запарожскай АЭС Зяленскі адзначыў, што станцыя не працуе без украінскага персаналу, і любое міжнароднае кіраванне аб'ектам магчыма толькі пры ўдзеле ўкраінскіх спецыялістаў:

«Адразу з'яўляецца пытанне: доступ да вады, інфраструктура жыцця гэтых людзей, яны грамадзяне Украіны, бяспека гэтых людзей, што з Энергодарам? Дзе яны будуць жыць, што з іх дзецьмі, вярнуць іх дзяцей дадому ці не? Шмат пытанняў. Што можна падпісаць ці не падпісаць? На што можна пагадзіцца ці не пагадзіцца?»

Зяленскі таксама падкрэсліў, што афіцыйных прапаноў адносна нейтральнага статусу ЗАЭС не паступала. У той жа час Украіна адкрытая да партнёрства з ЗША ў аднаўленні аб'ектаў крытычнай інфраструктуры, у прыватнасці, на ўмовах раўнапраўнага супрацоўніцтва.

«У нас цяпер ёсць «Матор Січ», сёння прыляцела ракета. Калі ЗША даюць Patriot, які абараняе «Матор Січ», хай заходзяць і будзем працаваць разам. Patriot каштуе 1,5 мільярда даляраў. Пастаў Patriot, 1,5 млрд — ты ўклаў, ты — партнёр «Матор Січы». Тое самае са станцыяй. Амерыка і я не баімся ўступаць у партнёрства, але партнёрства — гэта партнёрства». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктара «Камунаркі» асудзілі на сем гадоў за карупцыю7

Розніца тэмператур у Беларусі зараз складае 17 градусаў

Муж забіў жонку, а потым выкінуўся з акна4

Самалёт Зяленскага не быў цэллю дрона, паветранае судна знаходзілася на зямлі ў Кішынёве

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

За што асудзілі экс-адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага2

Доктарка паехала ў адпачынак на тры тыдні. Праз некалькі дзён ад яе запатрабавалі вярнуцца праз скаргу пацыента2

Выйшла на свабоду палітзняволеная Ірына Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук

Французскі шпіёнскі трылер пра беларускую дыктатуру прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць