Вайна11

Рубіа: ЗША паказалі «фінішную прамую» для дасягнення міру

«Нам трэба, каб яны (Украіна і Расія) абедзве сказалі «так», — сказаў дзяржсакратар ЗША.

Марка Рубіа. Фота: Win McNamee / Getty Images

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа паказала Украіне і Расіі шлях да міру і як павінна выглядаць «фінішная прамая» адносна гэтага пытання. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы прэзідэнта ЗША і прэм’ер-міністра Нарвегіі ў Авальным кабінеце, калі Трамп папрасіў яго пракаментаваць сітуацыю адносна перамоваў, піша «Укрінфарм».

«Найперш, нашым партнёрам былі прапанаваныя варыянты для абмеркавання рэчаў, якія спатрэбяцца для спынення вайны. Гэтую вайну можна скончыць. З гэтым павінны пагадзіцца абодва бакі. Мы паказалі ім шлях наперад».

Дзяржсакратар адзначыў, што адбыліся абмеркаванні гэтых ідэй.

«Учора была добрая сустрэча. На выходных адбудуцца добрыя сустрэчы. Мы паказалі ім фінішную прамую. Нам трэба, каб яны (Украіна і Расія) абедзве сказалі «так», — сказаў ён.

Рубіа таксама пракаментаваў ракетны ўдар РФ па Кіеве, назваўшы гэта напамінам для ўсіх, чаму гэтую вайну трэба скончыць.

Каментары1

  • Ёсік
    25.04.2025
    Такое уражаньне, што ўсе разумеюць, пуцін - вар'ят, с.аць ён хацеў на грамадзян расеі, колькі іх магіл ужо залілі бетонам, палёў і абшар у расеі хопіць шчэ некалькі мільёнаў на 2,5 метры ўніз закапаць, да таго ж жыхары расеі падтрымліваюць пуціна, таму і не хочуць кіраўнікі краін зь ім зьвязвацца. Што ЕЗ, што ЗША, наклалі ў штаны, і думаюць, толькі б да нас не пайшоў. Маё захапленьне вамі, украінцы, вы сапраўдная нацыя.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць