Свет

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Святы Пасад прадставіў праект магілы Папы Францішка. Яна будзе размешчана ў Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ, адной з чатырох галоўных папскіх базілік Рыма, пішуць Навіны Ватыкана.

Прэс-служба Ватыкана

Магіла выраблена з мармуру лігурыйскага паходжання. На ёй будзе толькі адзін надпіс — «Franciscus», а таксама рэпрадукцыя нагруднага крыжа пантыфіка. Такое простае афармленне адлюстроўвае сціпласць, якая характарызуе служэнне Папы.

Дакладнае месца магілы — ніша бакавога нефа базілікі, размешчаная паміж Паўлінскай капліцай (вядомай таксама як Капліца «Salus Populi Romani») і капліцай Сфорца.

Магіла будзе знаходзіцца побач з алтаром святога Францішка, што мае сімвалічнае значэнне, улічваючы, што менавіта ў гонар гэтага святога Хорхэ Марыа Берголья абраў сваё папскае імя.

Выбар базілікі Санта-Марыя-Маджорэ для месца пахавання Папы Францішка адрозніваецца ад традыцыйнага месца пахавання пантыфікаў у крыпце Базілікі Святога Пятра ў Ватыкане і адлюстроўвае асабістае пажаданне пантыфіка і яго глыбокую пашану да Божай Маці.

Нагадаем, што пахаванне Папы Францішка пройдзе раніцай у суботу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны15

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў5

Украінскія дроны не могуць дагнаць рэактыўныя «Шахеды». У SpaceX кажуць пра тэхнічны збой3

«А як ты выкупіў адразу акцэнт?» Рэпер Баста па голасе пазнаў музыканта з Чавусаў і расказаў пра сваё дзяцінства ў закрытым гарадку пад Дзятлавам8

Амаль 400‑метровы пуцеправод паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным абяцаюць адкрыць да канца года2

На Канары за суткі прыбылі амаль паўтары тысячы мігрантаў5

Карупцыйны скандал у Венгрыі: міністр Орбана закапаў у лесе 17 мільёнаў еўра7

«Лукашэнка ведае, што задумвае Пуцін, і вельмі гэтага баіцца». Чалы пра пагрозу новай вайны43

Алесь Бяляцкі сустрэнецца з чытачамі ў Варшаве, Кракаве і Уроцлаве1

Адна з самых масавых газет Расіі напісала пра «зняцце табу на ліквідацыю» Зяленскага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны15

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць