Грамадства44

У Магілёве зносяць першую гарадскую электрастанцыю, каб уціснуць жылы дом у гістарычным цэнтры

Будаўніцтва нязграбнага жылога дома, падобнага да хрушчоўкі, выдаюць за рэканструкцыю гістарычнага будынка.

Знос першай магілёўскай электрастанцыі. Скрыншоты відэа instamogilevlive

Відэа са зносам будынка былой электрастанцыі па 2-м Крутым завулку з дапамогай тэхнікі апублікаваў канал instamogilevlive.

Паводле праекта, замест трохпавярховага будынка мусіць з'явіцца шасціпавярховы дом сумнеўнай архітэктурнай вартасці ад сталічнага забудоўшчыка «Міракш Інвест».

Пра гісторыю будынка першай магілёўскай электрастанцыі і яе значэнне для індустрыяльнага развіцця Магілёва мы раней падрабязна распавядалі.

Першая магілёўская гарадская электрастанцыя ў Магілёве была пушчана ў эксплуатацыю 7 лютага 1910 года. У 1929 годзе электрастанцыя стала выпрацоўваць пераменны ток. 

Пасля ўвядзення новай электрастанцыі ў верасні 1933 годзе магілёўская гарадская электрастанцыя была зачынена, а будынак быў перабудаваны пад жылы дом, унутраная прастора разбіта на дзве секцыі па тры паверхі.

Інтэр’ер электрастанцыі. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

У апошнія дзесяцігоддзі будынак быў адселены, закінуты і патроху разбураўся. Пажар, які адбыўся ўвесну 2022 года, падштурхнуў актывістаў падаць прапанову аб узяцці будынка пад ахову.

Але чыноўнікі адмовілі ў статусе гісторыка-культурнай каштоўнасці на той падставе, што «ў выніку ўздзеяння фактараў прыроднага паходжання страчаны адметныя духоўныя і мастацкія вартасці», хоць будынак захаваўся цалкам, у тым ліку з дэкорам на фасадах.

Фасады «элітнага» жылога дома ў гістарычным цэнтры горада нагадваюць рэнавіраваную хрушчоўку. Фота: Магілёўскі гарвыканкам.

У маі 2024 года на грамадскае абмеркаванне быў вынесены праект новага жылога дома на месцы былой электрастанцыі, але быў завернуты на дапрацоўку праз неадпаведнасць нормам. Другое грамадскае абмеркаванне, якое адбылося ў пачатку 2025 года, скончылася для забудоўшчыка больш паспяхова. 

Нягледзячы на слова «рэканструкцыя» ў назве, актывісты адзначаюць, што ад гістарычнага будынка па факце не застанецца нічога, нават падмуркаў. 

Пад «рэканструкцыяй» у праекце разумеецца поўны знос. Фота: Магілёўскі гарвыканкам.

У Магілёве за апошнія гады не было ніводнага пазітыўнага прыкладу захавання гістарычнай забудовы. Былі вынішчаны ўсе гістарычныя будынкі па Вялікай Грамадзянскай вуліцы, мясцовыя ўлады спрабавалі пазбавіць ахоўнага статусу і знесці цэлую вуліцу Лазарэнкі, такую схему ўдалося ажыццявіць з палацам архібіскупа ў Пячэрску. Паступова вынішчаецца драўляная забудова. Нічога не прадпрымаецца дзеля навуковай рэстаўрацыі дамоў у гістарычным цэнтры.

І без таго моцна прарэджаны вайной і часамі савецкага кіравання гістарычны горад канчаткова страчвае сваё ўнікальнае аблічча — і мясцовыя ўлады не бачаць у гэтым ніякай праблемы. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Працягнулі Дрот
    26.04.2025
    >мусіць з'явіцца
    должен
    1) (иметь долг) вінен, вінават
    он мне должен десять рублей — ён мне вінен (вінават) дзесяць рублёў
    2) (быть обязанным что-либо делать) павінен
    мы не должны бояться трудностей — мы не павінны баяцца цяжкасцей

    при выражении вероятности, предполагаемой неизбежности переводится ещё личными формами от глаголов мець и (для прошедшего времени) мецца

    он скоро должен вернуться — ён хутка мае (павінен) вярнуцца
    она должна была прийти ещё вчера — яна мелася (павінна была) прыйсці яшчэ ўчора

    ****для выражения значения: быть вынужденным***
    — переводится также личными формами от глагола ***мусіць***
    она должна была это сделать — яна мусіла (павінна была) гэта зрабіць
  • Салюшн архітэкт
    26.04.2025
    Няма ў лукашэнкаўскай эліты пачуцця густа абсалютна! Рыгаць🤮 хочацца калі бачыш што будуюць гэтыя ёлупні! Ані грама пацуцця эстэтыкі! І гэтыя людзі кіруюць краінай?! Да я ім кармы раздаваць на ферме нават бы не даручыў! Пасля змены ўлады зноў трэба будзе прарубаць акно ў Еўропу для глыбіннага народу! Каб людзі разумелі што прыгожа, а што ня вельмі
  • Pamiać
    27.04.2025
    Як звалі міністра культуры, пры якім міністэрства дазволіла руйнаванне першай электрастанцыі ў Менску?..

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць