Свет88

У Курскай вобласці расійскі вайсковец расстраляў мясцовую сям’ю: маці загінула, бацька ў коме

У сяле Гір’і расійскі вайсковец з агнястрэльнай зброяй напаў на сям’ю: забіта жанчына, яе муж паранены ў галаву, дзве дачкі цудам засталіся жывымі. 

Алеся Ларына

Трагедыя адбылася ўначы 30 красавіка ў Белаўскім раёне Курскай вобласці. Каля поўначы расійскі вайсковец уварваўся ў дом сям’і Ларыных, патрабаваў «прад’явіць дакументы», а затым адкрыў агонь, піша ASTRA.

41-гадовая Алеся Ларына загінула, яе муж атрымаў стрэл у галаву і цяпер у штучнай коме. У доме таксама знаходзіліся дзве дачкі — 10 і 6 гадоў, яны не пацярпелі.

Старэйшы сын загінулай Ілья паведаміў журналістам ASTRA, што вайсковец пасля страляніны пасадзіў дзяўчынак у машыну. Сябра сям’і спрабаваў іх вызваліць, але нападнік і ў яго страляў. Па словах Ільі, вайскоўцу затрымалі. Ён мог быць пад наркотыкамі ці ў стане моцнага ап’янення.

«Ён уварваўся ў дом, адразу пачаў страляць. Бацька спрабаваў адвесці дзяўчынак, так ён у галаву яму страляў. Цяпер бацька ў штучнай коме. Сёстры не пацярпелі, мне патэлефанавалі ў гадзіну ночы, я быў у Курску і прыехаў адразу. Сясцёр я ўжо забраў. У хаце кроў, прастраляная дзверы, вокны. Вось такія ў нас вайскоўцы», — сказаў ASTRA сын забітай.

Мясцовыя жыхары ў чаце скардзяцца, што вайскоўцы часта агрэсіўна сябе паводзяць і знаходзяцца ў грамадскіх месцах у п'яным стане. «Яны бухаюць, што не ў сябе, колькі сустракаў такіх», піша адзін з карыстальнікаў.

«Мяне нашы вайскоўцы напружваюць больш, чым абстрэлы», — дадае яшчэ адзін мясцовы жыхар.

Каментары8

  • Скоро так в Беларуси
    30.04.2025
    Уже на границе военные.
  • лапата
    30.04.2025
    рускі мірок ва ўсёй красе
  • Курская Народная Рэспубліка
    30.04.2025
    Пры Украіне такога не было.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА7

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы ўпершыню за сто гадоў дазволілі купацца ў Сене1

Літоўскі сябар Ксеніі Лебедзевай, які сеў за шпіянаж, просіць абмяняць яго на беларускіх палітвязняў6

Астранаўтка зрабіла ФОТА рэдкай касмічнай маланкі

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця48

Сахашчык пачаў продажы кватэр у сваім новым праекце пад Варшавай18

Германія страціла першае месца ў Еўрасаюзе па папулярнасці сярод бежанцаў4

Падборка дэсертаў з ляснымі ягадамі2

Двое пажылых амерыканцаў уключылі абагравальнік на 1000 градусаў і загінулі8

Ці можна са сваёй ежай у кіно — юрыстка патлумачыла на канкрэтным прыкладзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА7

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць