Свет88

«Абсалютны хаос». Камала Харыс раскрытыкавала Трампа ў першай прамове пасля паразы на выбарах

Экс-віцэ-прэзідэнт ЗША і суперніца Дональда Трампа на выбарах 2024 года ў сваёй першай пасля паражэння вялікай публічнай прамове абрынулася з крытыкай на Дональда Трампа і яго адміністрацыю за іх безразважную палітыку, якая пагражае краіне цэнзурай і рэцэсіяй. Яе выступ супаў з адзнакай у 100 дзён прэзідэнцтва Трампа, піша Бі-бі-сі.

Фота: Justin Sullivan / Getty Images

У прыватнасці, яна заявіла, што тарыфная палітыка Трампа з'яўляецца «вялікім рукатворным эканамічным крызісам у сучаснай гісторыі амерыканскага прэзідэнцтва».

«Некаторыя людзі апісваюць тое, што адбывалася апошнія месяцы, як абсалютны хаос. І, вядома, я разумею чаму. Гэта, безумоўна, тычыцца гэтых тарыфаў. Тарыфаў, якія — як я і прадказвала — відавочна запрашаюць рэцэсію», — сказала Харыс.

Яна вітала амерыканцаў, якія адкрыта выступаюць супраць гэтай палітыкі, якая, паводле яе слоў, павялічыць паўсядзённыя выдаткі грамадзян, паўплывае на пенсіённыя рахункі і малы бізнес. Першае выступленне Харыс пасля паражэння на выбарах прайшло ў Сан-Францыска на гала-мерапрыемстве арганізацыі Emerge America, якая дапамагае жанчынам будаваць палітычную кар’еру і балатавацца на выбарах.

Камала Харыс гаварыла не толькі пра эканамічную павестку Трампа, яна назвала ўсю яго прэзідэнцкую праграму «вузкім, эгаістычным бачаннем Амерыкі, дзе яны [каманда Трампа] караюць тых, хто кажа праўду, падтрымліваюць лаялістаў, нажываюцца на сваёй уладзе і пакідаюць усіх астатніх на волю лёсу».

Яна папярэдзіла, што калі сістэма стрымак і проціваг у ўрадзе разваліцца, краіна сутыкнецца з канстытуцыйным крызісам.

«Гэта крызіс, які ўрэшце закране ўсіх, бо гэта будзе азначаць, што правілы, якія абараняюць нашы асноўныя правы і свабоды, якія гарантуць кожнаму з нас права голасу ў тым, як працуе наша ўрад, больш не будуць мець значэння», — сказала экс-віцэ-прэзідэнт.

Пасля таго, як дэмакратычная адміністрацыя пакінула Белы дом, Камала Харыс рэдка з’яўлялася на публіцы. Паводле яе слоў, на прамову ў Сан-Францыска яе натхнілі амерыканцы, якія смела супрацьстаялі дзеянням Трампа з пачатку яго другога тэрміну, і суддзі, што працягваюць падтрымліваць вяршэнства закона ў краіне.

«Магчыма, сітуацыя стане яшчэ горшай, перш чым пачне паляпшацца. Але мы да гэтага гатовыя», — сказала Харыс у завяршэнне сваёй прамовы.

Каментары8

  • Васіль
    01.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • З-Бот
    01.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • ну
    01.05.2025
    ну так а что ж она и её партия не победили в этом цикле? значит предлагали избирателю что-то ещё хуже.

    я ни разу не фанат квазидиктатора трампа, но США это хоть и проблемная и уберкоррумпированная, но пока ещё демократия.

    так что я бы порекомендовал ей и её кукловодами всё же начать с рассматривания себя в зеркало.

Цяпер чытаюць

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Усе навіны →
Усе навіны

Арцём Шрайбман назваў сваю самую вялікую памылку як аналітыка35

Даўгі еўрапейскага бізнэсу Дзмітрыя Скіндзерава, якога Літва пазбаўляе прытулку, дасягнулі 354 тысяч еўра9

Латушка заклікаў Сабаленку паспрыяць вызваленню палітычных вязняў18

Клічко ўпершыню выказаўся пра смерць былой нявесты Хейдэн Панецьер2

У Беларусі арыштавалі літоўскага бізнэсмена7

Прапагандыст Рачылоўскі кардынальна змяніў імідж ФОТАФАКТ40

Расіянку шпіталізавалі ў Мінску праз моцны перабор з энергетыкамі1

Памёр Аляксей Смалякоў5

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць