Звальняюць дарадцу адміністрацыі Трампа па нацыянальнай бяспецы Майка Уолца
Нядаўна ён трапіў у скандал з сакрэтным чатам Signal.

Майк Уолц. Фота: AP Photo / Jose Luis Magana
Дарадца адміністрацыі Трампа па нацыянальнай бяспецы Майк Уолц і яго намеснік Алекс Вонг звольненыя са сваіх пастоў, паведамляе тэлеканал Fox News са спасылкай на свае крыніцы.
Выданне Axios піша, што Уолц пакуль не звольнены, але пакіне свой пост бліжэйшым часам.
Афіцыйна аб іх адстаўцы пакуль не паведамлялася.
Нагадаем, нядаўна ў ЗША разгарэўся скандал вакол Майка Уолца. Ён выпадкова дадаў галоўнага рэдактара The Atlantic Джэфры Голдберга ў сакрэтны чат Signal, дзе абмяркоўваліся ўдары па еменскіх хусітах.
Тады Дональд Трамп стаў на бок свайго дарадцы.
-
Слон з мёртвым сланянём, каёт у Сан-Францыска, пума на агароджы… Вось якія работы сталі сёлетнімі пераможцамі конкурсу «Фатограф года дзікай прыроды»
-
Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп
-
Для ўезду ў Казахстан беларусам трэба будзе запытваць пропуск за тры дні
Каментары
Последнего адеквата убрали.
А что с неадекватом возглавяющим Пентагон и неадекваткой возглавляющей главуправу разведок США ????