Спорт7474

Сабаленка спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей

Арына Сабаленка не без цяжкасцяў абыграла ўкраінку Марту Касцюк (WTA 36) у чвэрцьфінале турніра ў Мадрыдзе — беларуска перамагала пасля двух тай-брэйкаў 7:6, 7:6. Але матч запомніцца не толькі ўпартай барацьбой, але і скандальнай сітуацыяй, піша «Трыбуна».

Арына Сабаленка на турніры Mutua Madrid Open у Мадрыдзе, Іспанія. Фота: Robert Prange/Getty Images

Падчас тай-брэйка ў другім сэце, пры ліку 5:4 на карысць Касцюк, прыйшла чарга Сабаленкі падаваць. Тая дапусціла памылку пры першай падачы, а затым падышла да суддзі з просьбай закрыць дах — падчас матча пачаўся дождж. Але рэферы з Кітаю Хуан Чжан адмовіла, аргументаваўшы тым, што «ўсё не настолькі дрэнна». Тады Сабаленка вярнулася на корт, нібыта збіралася зрабіць другую спробу, але перадумала, пасля чаго пайшла ў месца адпачынку і захуталася ў ручнік — па факце, адмовілася гуляць далей. Але ніякіх санкцый на свой адрас не атрымала — замест гэтага суддзя, як і хацела Сабаленка, прыпыніла матч. Касцюк абуралася, але гэта не дало ніякага плёну.

Пасля паўзы Сабаленцы далі дзве спробы падаць, але ёй гэта не дапамагло: яна саступіла ў розыгрышу — лік стаў 4:6. Касцюк атрымала шанц забраць сэт, але беларуска здолела перавярнуць падзеі і ў выніку выйграла другі тай-брэйк з лікам 9:7.

Пасля сустрэчы Касцюк традыцыйна адмовілася ціснуць руку Сабаленка, а яшчэ падышла да сваёй каманды і сказала: «Пайшло ўсё да д'ябла! Яна ніколі не выйграе прыз за спартыўныя паводзіны. Гэта дакладна!».

Наконт эпізоду з прыпыненнем гульні Сабаленка пасля сказала: «Падаваць пад дажджом было немагчыма. Я паспрабавала выканаць першую падачу, але зразумела, што павінна спыніцца, бо вада трапляла ў вочы. Гэта было немагчыма. Я ведала, што зараз зраблю падвойную памылку, і не хацела гэтага дапусціць, таму вырашыла, што гульню трэба спыніць».

Для Касцюк гэта паражэнне стала асабліва крыўдным. Пасля пачатку вайны ў сябе на Радзіме ўкраінка паслядоўна выступае за адхіленне ад міжнародных спаборніцтваў тэнісістаў з беларускімі і расійскімі пашпартамі. Як вядома, тэнісныя міжнародныя арганізацыі такія заклікі ігнаруюць, таму ўкраінцы выказваюць сваю нязгоду тым, што не ціснуць расіянам і беларусам рукі пасля матчаў. У студзені Касцюк прызнавалася, што не хоча паціскаць рукі тэнісістаў з РФ і Беларусі да канца кар'еры.

Каментары74

  • Беларус у капелюшы
    01.05.2025
    А не жать руку сопернице из-за ее страны – это "спортивное поведение", пани Костюк?
  • бабруйчанін
    01.05.2025
    Касцюк на свой учынак чакай адказ Зарабляешь грошы ?? Прытрымлівайся умоў
    Малайца Сабаленка Калі абражают на публіке Адкажы але прыстойна)))
  • рукописи не горят
    01.05.2025
    Ну, это как и с маникюром на Минск-Арене в 2020 году.....

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод17

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы2

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня2

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў73

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць