Ветэраны некалькі дзён змогуць бясплатна тэлефанаваць па міжгорадзе. Але не на мабільны
Акцыю ўстроіў «Белтэлекам». Але яна не распаўсюджваецца на званкі на мабільны, пішуць «Мінск-Навіны».

Ветэраны і інваліды Другой сусветнай вайны пяць дзён змогуць бясплатна тэлефанаваць з хатняга тэлефона па міжгорадзе.
Акцыя ад «Белтэлекама» будзе дзейнічаць з 00:00 7 мая да 00:00 12 мая. Міжгароднія званкі аўтаматычна стануць бясплатнымі з кватэрных тэлефонаў, абанентамі якіх з'яўляюцца героі Савецкага Саюза, поўныя кавалеры ордэна Славы, удзельнікі і інваліды вайны, работнікі тылу і блакаднікі.
Умовы акцыі не распаўсюджваюцца на званкі на мабільны і карыстанне платнымі даведачна-інфармацыйнымі службамі, арганізаванымі па міжгароднім прынцыпе.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
Какие там звонки? Кому им звонить??
Совести, как и картофеля в этой стране осталось на три дня!