Грамадства66

«15 медных шчытоў у гонар рэспублік СССР». Як выглядае кінатэатр «Масква» пасля рэканструкцыі ФОТА

Сталічны кінатэатр рамантавалі паўтара года. Знешні выгляд вырашылі не мяняць.

2025 05 07 kultura kinoteatr moskva otkrytie malinovskaya09 kopiya 1
Тут і далей фота: «Мінск-Навіны»

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся кінатэатр «Масква». На адкрыцці сабралася значная група чыноўнікаў на чале з міністрам культуры і акцёрам Русланам Чарнецкім. Для іх на двары зладзілі пастаноўку ў савецкім стылі, з будаўнікамі, якія танчылі з цэглай.

2025 05 07 kultura kinoteatr moskva otkrytie malinovskaya05 kopiya

Знешні выгляд кінатэатра амаль не змяніўся, фасад аднавілі практычна ў ранейшым выглядзе. Сам будынак аздобілі керамагранітам. Спецыяльна для кінатэатра профільнае мінскае прадпрыемства распрацавала новую калекцыю шырокафарматнай пліткі, якая імітуе прыродны мармур, пішуць «Мінск-Навіны».

2025 05 07 kultura kinoteatr moskva otkrytie malinovskaya45 kopiya
2025 05 07 kultura kinoteatr moskva otkrytie malinovskaya39 kopiya
2025 05 07 kultura kinoteatr moskva otkrytie malinovskaya44 kopiya

Старое вітражнае шкленне заменена на энергаэфектыўнае мультымедыйнае, абнавілі ўсе свяцільні. Пры гэтым засталіся некранутымі 15 медных шчытоў над узроўнем другога паверха, якія сімвалізуюць рэспублікі СССР. Акрамя таго, замянілі дах, «перасабралі» дзве лесвіцы, узмацнілі некаторыя канструкцыі, дэмантавалі практычна ўсе ўнутраныя перагародкі і тэхналагічнае абсталяванне, усталявалі прыточныя выцяжныя камеры і сантэхніку.

2025 05 07 kultura kinoteatr moskva otkrytie malinovskaya33 kopiya
2025 05 07 kultura kinoteatr moskva otkrytie malinovskaya27 kopiya

Дзякуючы перапланіроўцы замест дзвюх залаў будуць працаваць чатыры: дзве на 47 i па адной на 670 і 215 месцаў. Залы забяспечылі найноўшымі праектарамі і гукавымі сістэмамі, здольнымі даваць высокую якасць выяўлення і гучання, а таксама зручнымі крэсламі. Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ўсталяваныя спецыяльныя пад'ёмнікі.

2025 05 07 kultura kinoteatr moskva otkrytie malinovskaya46 kopiya

Першай карцінай, якую паказалі ў абноўленым кінатэатры, стала расійская вайскова-гістарычная драма «У спісах не значыўся».

Каментары6

  • Проста жыхар
    07.05.2025
    "Спецыяльна для кінатэатра профільнае мінскае прадпрыемства распрацавала новую калекцыю шырокафарматнай пліткі, якая імітуе прыродны мармур"

    псуюць нават сваю саўковую спадчыну. Пазбівалі з фасадаў натуральны камень, каб замяніць на "спецыяльна распрацаваную калекцыю" кафлі. Цьху!

    [Зрэдагавана]
  • Kub
    07.05.2025
    Крынж
  • Ё
    07.05.2025
    Дык а дзе фота з гербамі ?

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Маладога школьнага настаўніка з Мазыра асудзілі па палітычным артыкуле1

Сумны кот Лары адзінока сядзіць на ганку Даўнінг-стрыт. Ён перажыў шэсць прэм'ераў ФОТАФАКТ1

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць