Грамадства55

У Мінску адмянілі танкавы фестываль ад Lesta на 9 Мая. А абяцалі «мегападзею»

У сакавіку ўладальнік «Леста ігры» анансаваў вялікі ўдзел кампаніі ў мінскіх урачыстасцях да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Але ён адменены, піша Devby.io. Гэта здарылася пасля абвяшчэння «Лесты» экстрэмісцкай у Расіі.

У інтэрв’ю каналу АНТ, якое выйшла ў канцы сакавіка, кіраўнік кампаніі «Леста ігры» Малік Хатажаеў анансаваў «мегападзею», якая рыхтуецца ў Мінску да 80-годдзя Перамогі. І запрасіў усіх на Нямігу 10 мая.

— Мы плануем мегападзею, — сказаў Хатажаеў. — Зараз, напэўна, рана пра яе гаварыць, хутка ўсё прагучыць. <…> 10 мая на Нямізе будзе вялікае гарадское свята, прысвечанае 80-годдзю. Там будзе кіберспорт, выступ артыстаў. Мы ў ім бяром удзел. Гэта будзе вялікая гарадская падзея. Прыходзьце — будзе крута.

Ён таксама падкрэсліў, што падрыхтоўка да юбілею ідзе ўжо год, і кампанія выкладваецца «на поўную», будзе «куча ўсяго», у тым ліку «шыкарны парад».

У канцы красавіка з’явіліся падрабязнасці пра ўдзел «Лесты» ў гарадскім сямейным фестывалі «Наша перамога» 10 мая. Сайт WOT Express (навіны «Свету танкаў» і World of Tanks) апублікаваў буклет з абазначэннем зон актыўнасцяў «Лесты» каля Палаца спорту. Сярод іх — сіламер, баскетбол, цір, хулахуп, паласа перашкод. А яшчэ — мерч «Свету танкаў», зона выдачы ўзнагарод, зона Q&A. Зараз публікацыя суправаджаецца абнаўленнем: «Танкавы фестываль адмяняецца».

Галоўнай падзеяй танкавага фестывалю (а ўдзел «Лесты» сайт назваў менавіта так) быў запланаваны фінал «Кубка Беларусі» — кіберспартыўнага турніру з прызавым фондам 50 тысяч BYN, які пачаўся анлайн яшчэ 14 красавіка. Зараз на афіцыйным сайце гульні World of Tanks, на старонцы «Кубка Беларусі» стаіць такая плашка.

Пры гэтым, хто цяпер арганізатар — незразумела.

А на старонцы «Свету танкаў» у VK на пачатку мая з’явілася аб’ява пра перанос фіналу «Кубка Беларусі» «на больш позні перыяд па тэхнічных прычынах». І нават пра адмену сямейнага фестывалю.

Між тым, сямейны фестываль усё ж адбудзецца. Ён ёсць у праграме Мінгарвыканкама, праўда ў анонсе нічога не гаворыцца пра «Свет танкаў»:

«У суботу, 10 мая, з 12 да 23 гадзін на пляцоўцы каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў адбудзецца сямейнае свята «Наша Перамога». Тут пройдуць канцэрты, будзе працаваць палявая кухня. Мінабароны падрыхтавала выставу сучаснай ваеннай тэхнікі».

А вось як піша пра фестываль «Камсамольская праўда»:

«10 мая на пляцоўцы каля Палаца Спорту з 12.00 да 23.00 адбудзецца сямейны фестываль «Наша перамога». Будуць працаваць фудкорты. Акрамя таго, размесціцца і вялікі кірмаш падарункаў ручной работы «Гарошак-маркет». Гасцям фестывалю прапануюць шмат актыўнасцяў. Таксама будуць працаваць лакацыі хакейнага клуба «Дынама-Мінск», разнастайныя выставы і многае іншае. А 15.00 пачнецца маштабны канцэрт, у якім прымуць удзел папулярныя беларускія і расійскія артысты. Хэдлайнерам свята стане спявак Niletto».

Чытач devby, знаёмы з арганізацыяй танкавага свята, напісаў, што ўсе мерапрыемствы з удзелам «Лесты» былі адменены па рашэнні дзяржаўнага заказчыка «пасля навін з РФ».

Нагадаем, у канцы красавіка Генпракуратура Расіі папрасіла суд забараніць дзейнасць у краіне «экстрэмісцкага аб’яднання», якое, паводле версіі ведамства, складаецца з уладальніка расійскай кампаніі «Леста Игры» Маліка Хатажаева і ўладальніка Wargaming.net Віктара Кіслага. Ведамства таксама запатрабавала канфіскаваць на карысць дзяржавы 100% доляў у статутным капітале «Леста Игры», а менавіта трох яе ТАА: «Леста», «Леста Геймс Эджэнсі» і «Леста Геймс Масква». Трошкі раней стала вядома, што на актывы юрыдычных асоб накладзены арышт. Падобна, расійскую кампанію падазраюць у сувязі з Wargaming і дапамозе УСУ.

Каментары5

  • Мх
    09.05.2025
    Nu, u Biełarusi dy Rasieji adzin krok ad "pavažanaha biznesmena" da "ekstremista dy terarysta".
  • даведка
    09.05.2025
    Ясно, что интервью владельца «Лесты» вышло не просто так у Маркова на ОНТ.
    И тут интересно, министру приказали или забашляли накануне ареста активов?
  • Автоматом минус за русский в албанской раскладке
    09.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць