Свет11

Мексіка падае ў суд на Google праз перайменаванне Мексіканскага заліва

Урад Мексікі афіцыйна падаў пазоў супраць Google праз змяненне назвы Мексіканскага заліву на «Заліў Амерыкі» для карыстальнікаў у ЗША. Прэзідэнт Клаўдыя Шэйнбаўм адзначыла, што кампанія праігнаравала неаднаразовыя звароты з патрабаваннем вярнуць гістарычную назву, піша The Verge.

Maps.google.com

Змяненне з’явілася ў сэрвісе Google Maps пасля таго, як на пачатку свайго прэзідэнцкага тэрміну Дональд Трамп падпісаў указ пра перайменаванне заліва. Хоць для мексіканскіх карыстальнікаў назва засталася нязменнай, у ЗША і некаторых іншых рэгіёнах сэрвіс пачаў паказваць надпіс «Gulf of America» або «Gulf of Mexico (Gulf of America)».

Мексіканская ўлада заяўляе, што ЗША не маюць права пераймяноўваць міжнародныя геаграфічныя аб’екты.

«Мы не можам змяняць назвы частак іншых краін, і яны не могуць змяняць нашы. Частка заліва, што належыць Мексіцы, не можа мець іншую назву», — падкрэсліла Шэйнбаўм.

Да падачы пазову Мексіка дасылала афіцыйныя лісты да Google з просьбай не выкарыстоўваць новую назву. У адказ віцэ-прэзідэнт кампаніі ў дзяржаўных справах Крыс Тэрнэр паведаміў, што Google не плануе змяняць сваю палітыку.

9 мая 2025 года Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла законапраект, які фармалізуе назву «Заліву Амерыкі». Адміністрацыя Трампа раней нават забараніла агенцтву Associated Press удзельнічаць у брыфінгах у Белым доме за адмову выкарыстоўваць новую назву.

У адрозненне ад Google і Apple, якія падтрымалі ініцыятыву, сэрвіс MapQuest адкрыта высмеяў перайменаванне, стварыўшы спецыяльны сайт, прысвечаны абсурднасці гэтай змены.

Мексіка настойвае, што сапраўдная назва — Мексіканскі заліў — павінна быць захаваная на міжнародным узроўні.

Каментары1

  • Правiльна
    12.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У школах і дзіцячых садах дазволяць выкарыстоўваць электраабагравальнікі

Упершыню з 2022 года міністр замежных спраў Германіі сустрэўся з Лаўровым7

«Ведаеце, Лукашэнка не прэзідэнт». Яны так усміхнуліся, кіўнулі». Дэпартаваны з Грузіі Леў Міхееў расказаў, як з ім абыходзіліся ў Арменіі3

Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам ФОТАФАКТ34

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі2

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць