Свет55

Трамп дапусціў, што можа прыехаць у Турцыю, дзе Зяленскі будзе чакаць Пуціна

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не выключае візіту ў Турцыю 15 траўня, дзе прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі будзе чакаць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна для «мірных перамоваў». Гэта вынікае са слоў Трампа падчас прэс-канферэнцыі ў Белым доме 12 траўня, піша «Еўрапейская праўда».

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Прэзідэнт ЗША выказаў надзею, што і Зяленскі, і Пуцін будуць прысутнічаць у Турцыі ў чацвер, і дадаў, што сам «разважаў над тым, каб прыляцець», калі палічыць, што «сёе-тое можа адбыцца».

Пазней ён удакладніў у адказ на пытанне журналістаў, што можа прыляцець, калі палічыць, што гэта «важна для заключэння пагаднення» — як мяркуецца, ён меў на ўвазе пагадненне паміж Кіевам і Масквой.

«Яны не маглі дамовіцца пра сустрэчу, таму што адзін казаў пра спыненне агню, другі — не, і так туды-сюды. Я сказаў: «Паслухайце, на гэтым этапе мы павінны спыніцца. Проста ідзіце на сустрэчу, сустрэча ўжо прызначаная, ідзіце на сустрэчу ў чацвер», — сказаў прэзідэнт ЗША.

«І калі я падумаю, што гэта будзе карысна — я не ведаю, дзе я буду ў гэты момант, я буду дзесьці на Блізкім Усходзе — але я палячу туды, калі палічу, што гэта будзе карысна», — дадаў ён.

Трамп пазней таксама заявіў пра «пачуццё, што яны [Расія] пагодзяцца» на 30-дзённае безумоўнае спыненне агню, якое Масква дагэтуль адпрэчвала.

Уладзімір Зяленскі падтрымаў гэтую заяву Трампа:

«Я буду ў Турцыі. Спадзяюся, што расіяне не будуць пазбягаць гэтай сустрэчы. І, вядома, мы ўсе ва Украіне хацелі б, каб прэзідэнт Трамп змог быць там з намі — на гэтай сустрэчы ў Турцыі. Гэта правільная ідэя. Шмат што можам змяніць», — заявіў ён.

Раней Уладзімір Пуцін заявіў, што настроены на «прамыя перамовы» з Кіевам у Стамбуле ў чацвер, 15 траўня. Пасля прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што патрабуе ад Украіны пагадзіцца на сустрэчу з Расіяй у Стамбуле, нягледзячы на тое, што Масква ігнаруе ўмову «спачатку перамір'е, потым перамовы». У сваю чаргу Зяленскі сказаў, што гатовы асабіста гаварыць з кіраўніком Расіі ў чацвер у Стамбуле.

Каментары5

  • путают путами
    12.05.2025
    Я бы на месте трампа приехал бы в любом случае, предлогов можно найти тьму.
    Похоже путами путают пу.
  • палітычныя какеткі
    12.05.2025
    спадарства, мо хто памятае... бо ў мяне ўжо "трохі" памяць у кафку... калі вайна пачалася, байдэн і пуцін меліся зрабіць заявы перад сваімі (ці так?) байдэн прысіў яго чакаць дзесьці гадзіну... а пуцін больш (ці так?)
  • палітычныя какеткі
    12.05.2025
    перапрашаю. не прысіў, а прымусіў

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць