Вайна22

Дэлегацыі Украіны і Расіі на перамовах у Стамбуле размаўлялі праз перакладчыка

У Стамбуле прайшлі перамовы Украіны і Расіі.

Прадстаўнікі Украіны на перамовах у Стамбуле размаўляюць з членамі расійскай дэлегацыі праз перакладчыка, паведаміў тэлеканал «Мы — Украіна» са спасылкай на крыніцы ў ўкраінскай дэлегацыі. Гэтую інфармацыю таксама пацвердзіла крыніца агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».

Падчас папярэдніх перамоваў паміж Расіяй і Украінай у 2022 годзе камунікацыя адбывалася без перакладчыка.

Перамовы паміж Расіяй і Украінай у Стамбуле пачаліся з прывітальнага слова міністра замежных спраў Турцыі Хакана Фідана. Пасля гэтага трансляцыю на турэцкім тэлебачанні спынілі.

«Я хачу пачаць сваю прамову словамі: «Сардэчна запрашаем у Стамбул!» у сувязі з аднаўленнем перамоваў паміж Украінай і Расіяй», — пачаў Фідан.

Ён адзначыў, што Турцыя верыць у тое, што гэтыя перамовы прывядуць да магчымасці дасягнення міру.

Акрамя Фідана, на адкрыцці перамоваў прысутнічаў кіраўнік турэцкай службы бяспекі Ібрагім Калы́н.

Напярэдадні расійскае агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што Турцыя пакіне прамыя перамовы паміж Расіяй і Украінай у Стамбуле пасля ўступнага слова. Далей перамовы праходзяць у закрытым фармаце.

Крыніцы ва ўкраінскай дэлегацыі распавялі Бі-бі-сі, што валодаюць інфармацыяй: пасля перамоваў і прэс-канферэнцыі расіяне плануюць адразу ж выехаць у гатэль, а затым — у аэрапорт.

«Гэта таксама сведчыць пра тое, што яны могуць быць несур’ёзна настроены», — паведамілі ўкраінскія перамоўшчыкі.

«У апошні момант расіяне вылучылі патрабаванне, каб амерыканцы не прысутнічалі на сустрэчы. На нашу думку, гэта спроба сарваць або аслабіць мірны працэс. Калі б яны сапраўды прыехалі вырашаць пытанні і рабіць крокі да міру, яны былі б зацікаўлены ў тым, каб амерыканцы прысутнічалі ў зале».

«Нам сёння патрэбны канкрэтны вынік па выніках гэтых перамоваў. Вынікам можа стаць, напрыклад, заява расіян: мы гатовыя спыніць агонь.

А калі гэтага няма — будзе зусім іншая размова. Размова пра тое, што трэба ўзмацняць ціск да таго часу, пакуль не з’явіцца канструктыў», — адзначылі ўкраінскія прадстаўнікі.

Каментары2

  • Эхма
    17.05.2025
    Примитивная пропагандистская ложь, взятая у укроСМИ - переговоры велись на русском, а переводчик сидел без дела.
  • Смех і паказуха
    17.05.2025
    Улічваючы, што Зяленскі размаўляе з Трампам без перакладчыка. А ўнутры Офіса размаўляюць па-расейску.

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць