Грамадства55

Фермеры наракаюць: ураджай будзе малы. Такіх частых замаразкаў не назіралі апошнія 30 гадоў

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання разглядаюць варыянты, як ратаваць ураджай.

Чакаецца, што ўраджай садавіны і ягад знізіцца. Загадчык аддзела Інстытута пладаводства НАН Беларусі Сяргей Ярмоліч кажа, што такіх частых замаразкаў, як сёлета, не назіралася апошнія 30 гадоў.

«Ураджай у параўнанні з папярэднім годам будзе, вядома, меншы, але гэта пакуль што папярэднія прагнозы. Усё будзе вядома ў пачатку чэрвеня»,

— выказаўся Ярмоліч у сюжэце БТ.

Навукоўцы прадумвалі, як можна прадухіліць уплыў замаразкаў на ўраджай.

«І ў рэспубліцы, і ў нашым інстытуце, і ў іншых гаспадарках прымяняецца шэраг прэпаратаў. Ёсць невялікі мінус гэтых прэпаратаў, што яны максімальна працуюць да 3-4 градусаў марозу. У любым выпадку дадзеныя прэпараты павышаюць ўстойлівасць, павышаюць імунітэт менавіта да замаразкаў».

Наталля Нікалаеня, намесніца кіраўніка фермерскай гаспадаркі, у сельскай гаспадарцы каля 40 гадоў, апошнія сем займаецца буякамі. Такога халоднага мая яна не ўспомніць.

«У нас з 6 на 7 ноччу тут на ўчастку было мінус 10 градусаў. І зіма была без снегу, вільгаці мала. Вясна прыйшла, тое ж самае, дажджоў няма. І торф, ён жа сам па сабе можа ўзгарацца, калі высокая тэмпература. На тарфяніках ні вогнішча, нічога мы развесці не можам. Праз тыдні два-тры ўжо будзе відаць, ягадка выскачыць ці не».

Фермер Анатоль Чыкун трымае яблыневы сад. Ён сёлета планаваў атрымаць ураджай 60-70 тон з гектара. Але з такім надвор'ем наўрад ці ўдасца.

«Рабілі дымленне. Прайшоўшыся, паглядзеўшы, тут працэнтаў 5, можа максімум 10 ад таго, што мы планавалі, будзе ў лепшым выпадку», — наракае фермер.

Па ўсёй краіне пацярпела каля 380 тысяч гектараў.

«Гэта нізкія месцы, гэта тарфянікі. Калі ёсць гібель, мы плануем перасеяць. Калі гэта пашкоджанне, значыць [прадумваем], якія агратэхнічныя мерапрыемствы, агранамічныя мерапрыемствы мы павінны правесці для таго, каб падтрымаць і захаваць той ураджай. Я маю на ўвазе дробавыя падкормкі, унясенне мікраэлементаў, амінакіслот для таго, каб нашы культуры хутчэй акрыялі і ўвайшлі ў вегетацыю», — адзначыў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.

Каментары5

  • Хавайся ў бульбу...
    18.05.2025
    Жыць будзем дрэнна, але нядоўга.
  • coo
    19.05.2025
    Вось і апраўданне пад'ёму цэнаў знайшлося
  • жэўжык
    19.05.2025
    Леташнюю бульбу змарнаваў абасраны галоўны іканаміст, сёлетні ўраджай згіне праз кепскае надвор’е. Няўжо дачакаемся голаду ў спрадвечна аграрнай Беларусі? Такога не было нават у 1990-я.

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак выступіў у гумарыстычным «ДХ шоу»17

У Мінску больш не будзе камерцыйнага долевага будаўніцтва3

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць