Грамадства11

«Родненькі!» Рэдкі чорны бусел усё ж такі вярнуўся на Клеччыну — спазніўся на месяц

Рэдкая птушка прылятае ў Клецкі раён ужо некалькі гадоў запар. Дачакаліся бусла і гэтым разам.

Wikimedia Commons

Рэдкі чорны бусел з’явіўся ў раёне аграгарадка Сякерычы. Ён прылятае ў Клецкі раён з году ў год, на гэты раз бусел з’явіўся на месяц пазней, чым звычайна.

Мясцовыя жыхары заўважылі, што птушка стала бліжэй да чалавека. А яшчэ яна далучылася да статкаў белых буслоў, піша «Клецк. Навіны». Магчыма, змяненне клімату і трансфармацыя навакольнага асяроддзя ўносяць свае карэктывы ў звыклы лад жыцця бусла, прымушаючы яго адаптавацца і шукаць новыя шляхі выжывання.

Асабліва кранальна назіраць за тым, як птушка асвойваецца побач з людзьмі. Калі раней чорны бусел аддаваў перавагу глухім лясам і цяжкадаступным балотам, то цяпер яго ўсё часцей можна сустрэць паблізу населеных пунктаў.

Аўтар відэа называе чорнага бусла «Родненькі». Мясцовыя ж ужо прывыклі, што птушка прылятае кожны год — яна стала адным з сімвалаў раёна.

Каментары1

  • хамса
    20.05.2025
    у парыкмахерскай
    майстар стрыжэ мяне і адначасова дзеліцца сваімі жыццёвымі гісторыямі
    пайшла, - кажа, - у лес, стамілася, села на пянёк, як раптам ззаду ў плячо мне нехта - тук. перапужалася. паварочваюся. а гэта бусел. брудны. ванючы. і гэта сімвал наш...
    ды яны зараз на сметніцах жывуць, - кажу, - таму і брудны, і ванючы

    а пра чорнага не скажаш, што ён брудны )

Цяпер чытаюць

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі11

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі вынеслі прысуд 17‑гадоваму хлопцу, які забіў аднагрупніка

У Новалукомлі Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў абраз, створаны штучным інтэлектам6

Беларусь праз 14 гадоў вярнулася ў міжнародны конкурс «Вікі любіць славутасці». Чакаюць любыя фотаздымкі мясцовых помнікаў архітэктуры

Ураджэнец Беларусі выканаў «Дзень Перамогі» ў аэрапорце Варшавы — і трапіў ва ўкраінскую базу «Міратворац»34

У Баранавічах зніклі трое іншаземцаў9

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе1

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра14

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі11

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць