Свет11

У Польшчы казахаў і беларуса будуць судзіць за арганізацыю незаконнай схемы легалізацыі мігрантаў

Усяго ў гэтай справе фігуруюць 8 чалавек. Лідарам групы прызнаны грамадзянін Казахстана. Трое з абвінавачаных зараз знаходзяцца пад вартай, астатнія — пад іншымі мерамі стрымання, не звязанымі з пазбаўленнем волі. Паводле інфармацыі Польскай памежнай службы, крымінальная справа ўжо накіраваная ў акружны суд горада Жэшава.

Фота: Straż Graniczna

Паводле версіі следства, схему распрацавалі студэнты аднаго з універсітэтаў Жэшава. Яны выдавалі фіктыўныя пазыкі на сумы ад 30 да 50 тысяч злотых. Гэтыя дакументы выкарыстоўваліся як пацвярджэнне фінансавай забяспечанасці для атрымання дазволу на жыхарства з мэтай навучання.

Як сцвярджаюць памежнікі, замежныя студэнты свядома ўводзілі ў зман службоўцаў, падаючы несапраўдныя звесткі. Пасля падачы дакументаў грошы хутка вярталіся назад разам з дадатковай платай — так званай «камісіяй», якую атрымлівалі члены групы.

Сярод кліентаў гэтай схемы былі людзі з Казахстана, іншых краін былога СССР, з Афрыкі і нават з Папуа-Новай Гвінеі. Цяпер затрыманыя 23 іншаземцы, якія скарысталіся гэтай схемай. Іх абвінавачваюць у выкарыстанні падробленых дакументаў і незаконным атрыманні статусу.

Каментары1

  • Бобр
    20.05.2025
    Запад это такая профанация! В мое время, не было такой услуги, поэтому поступив в аспирантуру, не смог доказать наличие средств, для открытия визы. А то что скромные расходы и могу подрабатывать во время обучения, в расчет не принимается. Покажи средства, на которые может жить принц безбедно. А теперь такая помощь уже уголовное дело. А почему не считать это меценатством, стартапов? Скорина, Костюшко не за свои университеты закончили

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць