Грамадства33

Пазоў супраць Мінска па справе аб мігрантах: Літва патрабуе 200 мільёнаў еўра кампенсацыі

Літва, якая падала на Беларусь у Міжнародны суд ААН патрабуе кампeнсаваць шкоду больш за 200 млн еўра за міграцыйны крызіс, справакаваны рэжымам, паведамляе LRT.

Паводле звестак міністэрства, гэта справа таксама можа мець значэнне ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека (ЕСПЧ) пры разглядзе спрэчак паміж мігрантамі і Літвой.

«У пазове Літоўскай Рэспублікі заяўлена, што дзяржава патрабуе рэпарацый, а (…) паводле папярэдніх падлікаў, шкода ацэньваецца больш чым у 200 млн еўра, затрачаных выключна на кіраванне крызісам у сістэме ўнутраных спраў. Разлікі будуць удакладняцца», — гаворыцца ў каментары Міністэрства юстыцыі, прадастаўленым BNS на мінулым тыдні.

У пазове Літва ўказвае, што гэта шкода ў 2021—2023 гадах узнікла ў выніку дзеянняў Беларусі, што запатрабавалі вымушаных інвестыцый у будаўніцтва фізічнага бар’ера, узмацненне сістэм назірання на мяжы, размяшчэнне персаналу ў колькасці, якая перавышала ўсе папярэднія паказчыкі.

Працэс у Міжнародным судзе ў агульным сэнсе не ізаляваны ад іншых і можа паўплываць на ацэнку прадмета спрэчкі ў справах аб мігрантах, якія разглядаюцца ў Страсбургскім судзе.

«Ён можа паўплываць на іншыя працэсы або нават мець прэцэдэнтнае значэнне ў пытаннях, якія ў іншых справах будуць звязаныя з адказнасцю дзяржавы, напрыклад, пры ацэнцы прычынна-выніковай сувязі адпаведных падзей і іх наступстваў», — указала Міністэрства юстыцыі.

Прэцэдэнтная сувязь прававых працэсаў азначае, што ўстаноўленыя ў іншай справе факты або тлумачэнне нормаў права маюць юрыдычнае значэнне пры вынясенні рашэння па разглядаемай справе.

Паводле звестак міністэрства, у цяперашні час у ЕСПЧ разглядаюцца сем індывідуальных спраў супраць Літвы, што датычацца правоў мігрантаў.

У адказ на наплыў мігрантаў Літва з лета 2021 года пачала разварочваць незаконных мігрантаў, загадваючы ім вяртацца ў Беларусь. Гэтая практыка працягваецца і цяпер.

Каментары3

  • Літвін
    26.05.2025
    Калі не калі, але акупанты атрымаюць пазоў за акупацыю нашае зямлі ды генацыд нашага народу.
  • С*
    26.05.2025
    Усю гэтую (і нятолькі) суму ў салідарным парадку потым належыць спагнаць і вярнуць беларускай дзяржаве з сям'і Лукашэнкі, памежнікаў, пракурораў, працоўнікаў МУС і КДБ за нанесяную шкоду Беларусі.
  • Канапнік
    26.05.2025
    Прапаную ацэніць кошт горада Вільня па стане на 1939 год, дадаць адсоткі за 86 год і спісаць 200 мільёнаў адтуль. Рэпарацый яны захацелі, бач ты.

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал10

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

Рыэлтар расказала, якія кватэры не варта купляць8

Доктарка з мінскай хуткай дапамогі здзекавалася з блогеркі з інваліднасцю. А тых, хто пачаў заступацца, абазвала біясмеццем40

«Я кончаны беларус». Уладзімір Някляеў прэзентаваў новую паэму і расказаў, што яго хвалюе15

«Чат пераносіцца ў новую групу». Карыстальнікаў Telegram папярэджваюць пра новы хітрык махляроў1

У Львове прэзентавалі фотавыставу пра Полк Каліноўскага1

«Будучыня зараз у тумане». Каця Пытлева — пра вяртанне раку, сям’ю, працу і будучыню1

Развод Джэнсэна Хуанга можа стаць адным з самых дарагіх у свеце — больш за 70 мільярдаў даляраў1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе16

Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал10

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць