Свет33

Трамп можа ўвесці санкцыі супраць Масквы або выйсці з перамоў па Украіне — WSJ

Прэзідэнт ЗША разглядае магчымасць увядзення санкцый супраць Расіі на гэтым тыдні, бо ўсё больш незадаволены расійскімі атакамі на Украіну, піша Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

Паводле слоў аднаго з суразмоўцаў выдання, абмежаванні, калі яны будуць уведзеныя, не будуць уключаць новыя банкаўскія санкцыі, аднак абмяркоўваюцца іншыя варыянты ціску на Уладзіміра Пуціна, каб прымусіць яго пайсці на саступкі за сталом перамоваў, уключаючы згоду на 30-дзённае спыненне агню, якое Расія паслядоўна адхіляе.

У нядзелю Трамп сказаў, што разглядае магчымасць увядзення санкцый пасля масіраванага ўдару па Украіне мінулымі выхаднымі. Пазней ён зноў рэзка раскрытыкаваў Пуціна, заявіўшы, што, на яго думку, той «зусім звар'яцеў».

WSJ піша са спасылкай на свае крыніцы, што Трамп стаміўся ад спроб мірнага ўрэгулявання і разглядае магчымасць адмовіцца ад іх, калі яго намаганні не спрацуюць. Пры гэтым пакуль не ясна, што адбудзецца, калі ЗША выйдуць з перамоўнага працэсу, і ці будзе Трамп працягваць ваенную падтрымку Кіеву, піша выданне.

«Прэзідэнт Трамп ясна даў зразумець, што хоча бачыць мірнае пагадненне, дасягнутае шляхам перамоваў», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратаркі Белага дома Кэралайн Лівіт для WSJ.

Пра магчымы выхад Вашынгтона з перамоў таксама пісала і New York Times, аднак крыніцы выдання адзначалі, што Трамп даў зразумець еўрапейскім лідарам, што не мае намеру ўзмацняць санкцыйны ціск на Маскву.

Каментары3

  • галаперыдол
    27.05.2025
    Нават калі і выйдзе - ваенная падтрымка не спыніцца - бо найбуйнейшым донарам рэспубліканскай партыі з'яўляецца амерыканскі ВПК. Мяркую што падтрымка толькі павялічыцца - бо пагадненне падпісанае і цяпер ЗША зацікаўленыя ў свабоднай Украіне з эканамічных мэтаў.
    Перадаю прывітанне ўсім хто паставіў на Расею і тым хто сапраўды паверыў што ЗША дажме Украіну. Яшчэ не позна кінуць рускіх і лукоўскіх і выйсці з Дыснейлэнду з мінімальнымі выдаткамі. Так спадар П, я пра Вас і вашую крыптабіржу ;)
  • М
    27.05.2025
    Чалавек або жывы, або памёр. Выдатная аналітыка wsj
  • бабруйчанін
    27.05.2025
    Німа у гэтага... прэзыдзента " метадаў" супраць ВВПу акрамя як пастачаць прадаваць сучасную зброю Украіна.
    Дзесці калісці нехта 90 год таму казал
    Штаты амэрык.анцы паспрабуют ўсе ..і толькі пасля абяруць дакладнае натуральнае трапнае рашэнне

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды2

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць