Роздумы беспрацоўнага інквізітара. Блог бр. Пётры88

Чаму Хрыстос не стаў тэрарыстам?

Ісус Хрыстос прыйшоў на гэты свет з вызваленчай місіяй. Ці Ён апраўдваў рымскую акупацыю?

Тэрор — гэта дзецішча рэванжызму. Рэванж — дзіця непрабачанай крыўды. Крыўда — дзіця тэрору. Тэрор… Кола замкнулася.

Перакананы, што варта прадоўжыць рэфлексію, запачаткаваную ў допісе «Хто забіў тэрарыстак?» Допіс той спарадзіў драматычную дыскусію, якая па-свойму вельмі сімптаматычная і магла б стацца аб’ектам асобнай рэфлексіі. Для мяне асабіста яна паказала дзве рэчы: 1) існуе вострая патрэба ў асэнсоўванні этычных аспектаў таго, што дзеецца ў сучасным свеце; 2) існуе сур’ёзны дэфіцыт навыкаў таго, што можна было б назваць этычным мысленнем. Частка чытачоў папросту не ведала, як падыйсці да такога тыпу рэфлексіі. Адны ўпарта дашукваліся ў тэксце сімпатыяў для тэрарызму, іншыя спрабавалі прачытаць яго ў кантэксце крытыкі пуцінізму, а-ля Піянткоўскі, у той час, як тэкст быў прысвечаны раскрыцці трагізму логікі рэванжу. Ані Масква, ані Каўказ не з’яўляюцца ўвасабленнем зла, але абодва могуць быць — і часам становяцца — ахвярамі ўласнай нянавісці…

Трэба, аднак, заўважыць, што значная частка чытачоў не толькі зразумела пасыл майго допісу, але і паглыбіла яго сваімі ўласнымі разважаннямі (якія з’яўляліся не толькі на форуме НН). І гэта дадатковы — пазітыўны — аргумент за тым, што крайне важна ініцыяваць і стымуляваць дыскусіі па этычнай праблематыцы.

Гэтым разам засяродзіцца хачу на кантэксце «смерці-дзеля-любові», парадыгматычным выпадкам якой з’яўляецца смерць Ісуса на крыжы. Неўзабаве як праваслаўныя, так і каталікі з пратэстантамі будуць літургічна ўзнаўляць падзеі Вялікай Пятніцы, што ёсць дадатковай нагодай, каб паглыблена разважыць сэнс гэтай таямніцы. Падзеі, як вядома, мелі месца ў Юдэі ў першай палове першага стагоддзя. Што гэта быў за час?

Юдэі як народ і рэлігійная супольнасць неаднойчы праходзілі выпрабаванне сваёй тоеснасці. На момант прыходу Ісуса на гэты свет Юдэя знаходзілася пад рымскай акупацыяй. Перад гэтым быў кароткі перыяд адноснай незалежнасці, якая была вынікам кровапралітных войнаў з селеўкідамі, якія праводзілі адносна юдэяў інтэнсіўную асіміляцыйную палітыку. Браты Махавеі — лідэры вызваленчага руху ў часы панавання селеўкідаў — сталі ў свядомасці пазнейшых пакаленняў героямі духу, барацьбітамі за слушную справу, нечым накшталт Кастуся Каліноўскага ў памяці беларускіх адраджэнцаў.

У акупаванай рымлянамі Юдэі дзейнасць братоў Махавеяў сталася для многіх юдэяў парадыгмай барацьбы за свабоду. Пачалі фармавацца групоўкі сікарыяў, гзн. «кінжальнікаў» — асоб, якія насілі з сабою, схаваныя ў вопратцы, кароткія мячы і пры зручнай нагодзе забівалі рымлянаў і «калабарантаў». Гэта былі, як правіла, смяротнікі, бо пасля такога забойства ўцячы рэдка ўдавалася.

Тэрарызм у першым стагоддзі быў, несумнеўна, менш жахлівым і відовішчным, чым тэрарызм у дваццаць першым стагоддзі. Што ж, кароткі меч — гэта нішто ў параўнанні з кілаграмам тратылу. Аднак, матывы і наступствы ўсіх формаў тэрарызму падобныя, амаль аднолькавыя. Хай жыве вольная Юдэя! Абаронім перад варварамі pax romana! Хай жыве вольная Ічкерыя! Замочым у сарціры ўсіх тэрарыстаў! Такія ўсклікі — у розных мадыфікацыях — гучаць бясконца цягам чалавечай гісторыі.

У шуме гэтых усклікаў нялёгка бывае пачуць заклік іншага тыпу. «Змяняйце свой спосаб мыслення, бо наблізілася Божае Валадарства» — гэткімі словамі Ісус Назаранін распачынае сваю публічную дзейнасць. «А дзе гэтае Валадарства?» — пыталі некаторыя. «Унутры вас» — адказаў.

Ісус Хрыстос прыйшоў на гэты свет з вызваленчай місіяй. Ці Ён апраўдваў рымскую акупацыю? Не. Значыць, павінен быў падтрымаць ідэю вызваленчай барацьбы? Не падтрымаў. Евангеллі згадваюць пра неаднаразовую спробу абвесціць Ісуса Каралём Ізраіля (няцяжка здагадацца, з якой місіяй) і дыскрэтна прыкмячаюць, што Ён у такіх выпадках «аддаляўся». Многія гісторыкі схіляюцца да гіпотэзы, што галоўным матывам Іуды Іскарыёта здрадзіць Ісуса былі не грошы, а расчараванне Ісусам як кандыдатам на лідэра новага вызваленчага руху. Само «прозвішча» «Іскарыёт» шэраг даследнікаў трактуе як семітызаваную версію лацінскага слова sicarius, а гэта значыла б, што Іуда ў сваім ранейшым жыцці належаў да тэрарыстычных груповак, а пазней так і не здолеў зразумець, у чым заключаецца місія Настаўніка з Назарэта.

Навучанне Назараніна — гэта не нейкі там набор ідэалістычных, адарваных ад жыцця прынцыпаў. Гэта рэалістычны адказ на пытанне, як разарваць грахоўнае кола: помста за крыўду — помста за помсту — тэрор за помсту — помста за тэрор — тэрор за тэрор… У імя справядлівасці, канечне ж.

Чытаючы і слухаючы каментары некаторых «заўзятараў справядлівасці» з нагоды апошніх трагічных падзей, не раз узнікала жаданне спытаць: а чым вы, таварышы, адрозніваецеся ад тых тэрарастаў (хтокольвечы гэта быў)?

Да той пары, пакуль нянавісць пульсуе ў тваім сэрцы, да той пары ты — тэрарыст.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць