Расійскія войскі прасунуліся ў Сумскай вобласці каля сёлаў Вадалага, Локня і Белаводы, сведчаць звесткі маніторынгавага праекта Deep State. Пра гэта піша выданне «Суспільне».

Па даных праекта DeepState, па стане на 29 мая 2025 года расійскія войскі акупавалі 93,11 км² тэрыторыі ў Сумскай вобласці Украіны. Для параўнання, яшчэ 27 мая гэтая плошча складала 67,5 км². Таксама павялічылася і так званая «шэрая зона» — з 61,65 км² да 72,94 км².
Паводле слоў прадстаўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэя Дземчанкі, Расія рыхтавала наступленне на гэтым кірунку яшчэ з мінулага года. Яна адцясняе ўкраінскія войскі з памежнай Курскай вобласці і перакідае сілы на тэрыторыю Сумшчыны. Пры гэтым расіяне выкарыстоўваюць малыя штурмавыя групы, а бранятэхніку пакуль не задзейнічаюць — магчыма, яе не хапае або яе пакідаюць для далейшых аперацый.
Мэта гэтых штурмавых груп — пратачыцца на ўкраінскую тэрыторыю, замацавацца і чакаць падмацавання, каб працягваць наступленне.
28 мая прадстаўнік украінскага фармавання «Курск» Яраслаў Чапурны паведаміў, што расійскія войскі спрабуюць прасунуцца далей углыб Сумскай вобласці, штурмуючы населеныя пункты Кіндратаўка і Локня. Украінскія сілы аказваюць супраціў і стрымліваюць наступ.
У гэты ж дзень прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што да мяжы з Сумшчынай Расія сцягвае каля 50 тысяч вайскоўцаў. Асноўная канцэнтрацыя — на Курскім кірунку, дзе, паводле яго слоў, знаходзяцца «самыя магутныя сілы» ворага. Мэта — выціснуць украінскія войскі з расійскай тэрыторыі і рыхтаваць маштабны наступ на Сумскую вобласць.
Між тым расійскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС паведаміла 28 мая, што расійская армія захапіла вёску Канстанцінаўка ў Сумскай вобласці. Аднак DeepState адзначае, што яна знаходзіцца ў «шэрай зоне».
Яшчэ 24 мая з'явілася інфармацыя пра частковую акупацыю Сумшчыны, а 26 мая кіраўнік вобласці Алег Грыгараў пацвердзіў, што пад расійскім кантролем знаходзяцца некалькі сёлаў: Новенькае, Басоўка (Юнакоўская грамада), а таксама Вясёлаўка і Жураўка (Хацінская грамада).
У Мінбароны РФ заявілі, што расійскія войскі ствараюць «санітарную зону» на мяжы з Украінай
Расіяне вядуць наступленне на Сумшчыне і маюць пэўныя поспехі
Расія пачала сцягваць свае войскі да мяжы ў раёне Харкава
Кіраўнік раёна Курскай вобласці папрасіў Пуціна захапіць украінскія Сумы
Расіяне накрылі «Іскандэрам» палігон пад Сумамі. Шэсць вайскоўцаў загінулі ВІДЭА
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары