Свет3434

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых

Расійскія СМІ пішуць пра магчымы яго падрыў.

Паводле інфармацыі шэрагу крыніц, надзвычайнае здарэнне адбылося на федэральнай трасе недалёка ад пасёлка Выганічы, а яго прычынай стаў нібыта падрыў апоры моста.

У выніку ўніз зляцела фура, якая праязджала па мосце. Унізе ж знаходзяцца чыгуначныя пуці, па якіх якраз у гэты момант ішоў пасажырскі цягнік «Клімава — Масква».

Аварыя адбылася ў 22:44 на адпапутным перагоне Пільшына — Выганічы.

Маскоўская чыгунка паведаміла, што сход пасажырскага цягніка адбыўся праз абвальванне пралётнай будовы аўтамабільнага моста «ў выніку незаконнага ўмяшання ў дзейнасць транспарту». 

З рэек, як паведамляецца, сышлі 4 вагоны з лакаматывам.

Ратавальнікам давялося разразаць раскурожаны вагон, каб дэблакаваць людзей, якія ў ім былі.

У выніку гэтай катастрофы, па папярэдніх даных, 7 чалавекі загінулі, 69 — пацярпелі.

Сярод загінулых нібыта ёсць машыніст і памочнік машыніста. Сярод пацярпелых ёсць грудное немаўля. 

Каментары34

  • Kub
    01.06.2025
    Расея ўстае з каленяў... ці не?!
  • расея хворая вайной
    01.06.2025
    мірных?
  • Пат
    01.06.2025
    Тут як бы прызнаць дыверсію - лапухі. І прызнаць што не было дыверсіі, тады разгільдзяйства і карупцыя. Што не выберы каб патлумачыць прычыны - усё лайно. І гэта ж не першы мост які рушыцца, былі ж і яшчэ

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць