Грамадства1212

Звольнілі начальніка мінскага СІЗА №1

Андрэй Цэдрык кіраваў установай сем гадоў, пры ім Валадарка пераехала ў поле пад Мінскам. А новага начальніка выпісалі з Баранавіцкага СІЗА.

Новым начальнікам СІЗА №1, якое знаходзіцца ў Калядзічах пад Мінскам, стаў 43‑гадовы палкоўнік Яўген Хітрык.

Яўген Хітрык

Хітрыка перавялі з Баранавічаў, дзе ён доўгі час кіраваў СІЗА №6. Жонка, Кацярына Хітрык, раней была начальніцай аддзела па ідэалогіі і кадрах у гэтым жа СІЗА. Цяпер яна працуе намесніцай начальніка жаночай калоніі-пасялення №10 у Баранавічах. У дзяржаўных медыя Хітрыкаў малююць ідэальнай сям’ёй — муж з жонкай удзельнічаюць і перамагаюць у міліцэйскіх конкурсах, у іх чацвёра дзяцей.

Сям'я Хітрыкаў. Фота: «Наш край»

З 2018 да 2025 года начальнікам СІЗА №1 быў 47‑гадовы палкоўнік Андрэй Цэдрык. Пры ім установа нарэшце пераехала з Пішчалаўскага замка ў цэнтры Мінска ў новыя карпусы, пабудаваныя ў полі каля Калядзічаў

Андрэй Цэдрык

Цэдрык уключаны ў санкцыйныя спісы праз датычнасць да палітычнага ціску і рэпрэсій. Пры гэтым на Валадарцы для звычайных арыштантаў быў мякчэйшы рэжым, чым у іншых СІЗА.

Умовы ўтрымання ў Хітрыка ў СІЗА Баранавічаў былі больш жорсткія. Натуральна, ён таксама датычны да ціску на палітвязняў.

Каментары12

  • традыцыйныя каштоўнасці
    01.06.2025
    Набярыце ў гугле семейные фото
    НКВД ці nazis family portraits- і ўбачыце там такіх жа адданых справе асобін у прыгожай форме разам з дзецьмі. Сволачы ва ўсе часы выглядаюць аднолькава.
    Можа дзеці хоць трохі лепшыя вырастуць, калі ў мянтоўскія класы і потым акадэміі не пойдуць.
  • 47-пенсия
    01.06.2025
    47 лет уволенному. Не уволили, а отправили на пенсию.
    Теперь будет сидеть на шее у народа (которому до 63 лет пахать и пахать) и пропивать ментовскую пенсию.
  • Arciom Ramirez Junior II spad Kapylia
    01.06.2025
    Wiosku źniščyli , toje što naradżajcca ŭ haradoch pierad vami .
    amon , hamon , chamon .

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць