Грамадства3939

«Мельнікава не ўпісваецца ў вобраз закаханай дурнічкі». Пракоп'еў агучыў сваю версію

Грамадскі дзеяч і былы мінскі рэстаратар Вадзім Пракоп'еў у інтэрв'ю «Еўрарадыё» паразважаў, што магло стаяць за знікненнем Анжалікі Мельнікавай.

Па словах Вадзіма Пракоп'ева, для таго, каб зразумець, што здарылася з Анжалікай Мельнікавай, трэба адказаць на пытанне, куды яна зляцела з Дубая.

Ён прапануе «вызваліцца ад рамантычнага флёру і фільмаў пра Джэймса Бонда, пра мядовую пастку і ўсё астатняе».

«Анжаліка Мельнікава вынаходліва сябе паводзіла, рыхтавалася і блытала сляды. Ні разу (у мяне вельмі абмежаваны быў досвед зносін з ёй), ні разу не рабіла ўражання чалавека эмацыйна імпульсіўнага, і не ўпісваецца ў вобраз закаханай дурнічкі. Я б сказаў, што яна была дастаткова жорсткая, цынічная.

Спакушальнік з КДБ, як бы дзяўчынкам ні хацелася верыць у такую ​​трагічную ахвярную гісторыю, ён не прайшоў бы ў Анжалікі Мельнікавай фэйс-кантроль. (…) Як гэта можна даведацца? Па абутку. Анжаліка Мельнікава з усімі сваімі звычкамі з сярэдняга класа проста не паглядзела б у бок гэтага спакусніка», — лічыць Пракоп'еў.

Ён мяркуе, што Лабееў быў «сувязным паміж куратарам і аб'ектам».

«Вы сабе лёгка ўяўляеце спакусніка, які ляціць з мамай Мельнікавай у адным самалёце на Кубу? Няма нічога сэксуальней, так?» — аргументуе Пракоп'еў.

Ён лічыць, што Мельнікаву могуць больш наогул не паказаць.

Калі гэта была аперацыя КДБ, то яе поспех Пракоп'еў ацэньвае невысока:

«Адзіная каштоўнасць, якую магла б прывезці агент Мельнікава на радзіму — гэта асобы, якія стаяць за групай «Кіберпартызан». Але «Кіберпартызаны» не настолькі тупыя».

Пракоп’еў мяркуе, што вярбоўка Мельнікавай магла адбыцца даўно — бо не бачыць рычагоў ціску на яе цяпер.

«Дзеці былі з ёй. (…) З іх рычага не зробіш. Нерухомасць. (…) Маленькая аднапакаёвая кватэра (…) у Беларусі. З гэтага таксама рычага не зробіш. Састарэлыя бацькі, напрыклад, ці іх стан здароўя. Усё ж такі праблему можна было нейкім чынам пакруціць і кудысьці іх вывезці ў трэцюю краіну.

Таму я не знаходжу асаблівых рычагоў для таго, каб яна магла стаць завербаваным чалавекам нядаўна. Я дапускаю, што ўсё ж гэта гісторыя даўняя».

Каментары39

  • Чел
    03.06.2025
    Дзівосы, Тут ён мае рацыю.
  • даведка
    03.06.2025
    «Киберпартизаны», вероятно, стали основной целью операции для Мельниковой...
    Их основной телеграмм-канал по деанону силовиков «Каратели Беларуси» не обновляется с 14 марта, когда начала готовить себе пути отхода спикерка КС...
    Совпадение двух этих фактов может свидетельствовать о том, что Мельникова занималась ведением telegram-каналов и могла иметь доступ к информаторам.
  • С
    03.06.2025
    Пракоп‘еў добра ведае гэтых рэстаранных і ім падобных мадам. Як і тое што гэты кантынгент мадам нават брывею не павядзе на нейкае залізанае чмо калі ў таго няма грошаў (вялікіх грошаў) да якіх ніякі агент лукашыст не дасягне ніколі.
    І калі залізаны агент чмо не здольны паехаць на Багамы ці Мальдывы, ці як меньш Парыж ці Лондан, то цікавасці да яго роўна нуль.
    ***
    Пагаджуся з тымі журналістамі якія разгледзелі ў Мальнікавай вядомую Меледзі з трох мушкецёраў. Такім не цікавы ніхто акрамя графа, лорда ці кардынала. І такія любога (шмат каго) абвядуць вакруг пальца і вокам не маргнуўшы.

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Gucci зрабіў прадстаўніком брэнда Арыну Сабаленка?6

Не вытрымаў. Літоўскі дзеяч, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь, трапіў у рэанімацыю4

Медсястру з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі асудзілі па двух палітычных артыкулах

Віцебскую прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю3

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе4

Расія пачала ядзерныя вучэнні12

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна2

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць