Надвор'е11

Льдзінкі памерам з чарэшню, а то і сліву. Учора ў Мінску выпаў першы летні град

Як і папярэджвалі сіноптыкі, увечары 5 чэрвеня на Мінск абрынулася магутная залева, якая суправаджалася моцным ветрам і навальніцай. За кароткі час вуліцы горада аказаліся затопленыя. Таксама жыхарам сталіцы асабліва запомніўся першы ў гэтым годзе летні град, піша Onliner.by.

Паводле паведамленняў відавочцаў, ледзяшы дасягалі ўнушальных памераў. На фота відаць, што асобныя градзіны мелі дыяметр з буйную вішню або нават сліву.

Іншы чытач распавёў, што ў гарадскім пасёлку Праўдзінскі прайшла магутная залева з велізарным градам. Градзіны памерам з мячык для настольнага тэніса пабілі цяпліцы, агароды, у некаторых — нават шкло.

Паводле інфармацыі Белгідрамета, у Мінску выпала ад 18 да 36 мм ападкаў. Для параўнання, месячная норма складае 79 мм, гэта значыць, у некаторых раёнах за некалькі гадзін выпала амаль палова гэтай нормы.

Больш за ўсё пацярпеў раён вуліцы Шаранговіча, дзе выпала максімальная колькасць ападкаў — 36 мм. Ва Уруччы зафіксавана 27 мм.

 Стыхія закранула і іншыя гарады. Так, у Гродне паводле даных метэаролагаў зафіксавана 10 мм ападкаў.

Дарэчы, сёння ўсё можа паўтарыцца. 6 чэрвеня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Днём чакаюцца навальніцы, моцныя залеы, шквалісты вецер і магчымы град. Надвор’е будзе воблачным з праясненнямі, на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах пры навальніцах магчымыя залевы і град.

Каментары1

  • Алег
    06.06.2025
    Дык чарэшня ж больш за вішню, не?

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць