Грамадства

З аўкцыёна зноў прадаюць гатэль каля стадыёна «Дынама», які так і не запрацаваў

Пяць ізаляваных памяшканняў у будынку шматфункцыянальнага гасцінічнага комплексу Centropol у Мінску выстаўлены на таргі. Лот з’явіўся ў Адзінай сістэме электронных таргоў.

Фота: Realt.by

У якасці прадаўца пазначаны Белаграпрамбанк. Таргі па адзіным лоце запланаваныя на 12 чэрвеня, піша Office Life.

За пяць памяшканняў просяць 19 583 910,23 рубля, або прыблізна $6,5 млн. Крок таргоў — каля 980 рублёў, а задатак — 195,8 тыс. рублёў, або больш за $65 тыс.

Яны размешчаны ў 11-павярховым будынку 2020 года пабудовы на 6—10 паверхах. Агульная плошча — 3 153,5 квадратаў. У арэнду не здадзены, унутранае аздабленне адсутнічае.

У студзені гэтыя пяць памяшканняў плошчай ад 450 да 682 кв. м ужо выстаўлялі на продаж на пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне». Тады за іх паасобку прасілі ад 2,3 да 3,4 млн рублёў, або ад $671 тыс. да $1 млн. Паведамлялася, што нерухомасць прадавалі за даўгі замежнага будаўнічага прадпрыемства «Гермес Канстракшн». Пустуючыя памяшканні, дзе павінен быў размяшчацца гатэль, належаць кампаніі «Дзі-бізнес Салюшнз Лімітэд».

У 2012 годзе стала вядома, што кампанія «Дзі-бізнес Салюшнз Лімітэд» узвядзе 12-павярховы гатэль Amara на 214 нумароў. Адкрыць гатэль планавалі да Чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску, які праходзіў у 2014 годзе. Праз некалькі гадоў новы інвестар (кампанія «Гермес Канстракшн») змяніў функцыянальнае прызначэнне ўчастка і замест гатэля ўзвёў на Свярдлова шматфункцыянальны комплекс.

Каментары

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць