Мінадукацыі патлумачыла, чаму ІП з 1 верасня не змогуць працаваць у дзіцячых садках
З 1 верасня індывідуальныя прадпрымальнікі не змогуць працаваць з адукацыйнымі праграмамі дашкольнай адукацыі. Падрабязнасці расказалі ў Міністэрстве адукацыі.

Змены прадугледжаны пастановай ведамства ад 23 мая № 90, якая ўносіць папраўкі ў Палажэнне аб установе дашкольнай адукацыі. У сваю чаргу, навацыі звязаныя з прывядзеннем палажэння ў адпаведнасць з абноўленай рэдакцыяй Кодэкса аб адукацыі, які ўступіць у сілу з 1 верасня.
У ведамстве лічаць, што змены дазволяць упарадкаваць дзейнасць устаноў адукацыі і арганізацый пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі.
Гэта таксама дапаможа забяспечыць якасны і здаровазберагальны адукацыйны працэс, выкананне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.
Пры гэтым захоўваецца магчымасць рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па запытах бацькоў.
-
Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам
-
Каверын пакаяўся за прапанову эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай
-
Першая ў гісторыі горада. У Баранавічах дзяўчынку назвалі вельмі рэдкім старажытнагрэчаскім іменем
Каментары