«Ну што, зусім тут кепска?» З такімі словамі Аляксандр Лукашэнка вітаўся з Наталляй Пяткевіч 10 чэрвеня на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

Віцэ-прэм'ерка адказала, што «трэба памагаць, тут кепска».
Кіраўнік лукашэнкаўскай адміністрацыі Дзмітрый Круты ўдакладніў, што акупнасць «Беларусьфільма» — 3%.
Лукашэнка традыцыйна запатрабаваў «жалезна браць на кантроль». «Потым трыма пальцамі: вось табе рубель — вярні два», — сказаў ён.
Ён дадаў, што была праведзена поўная мадэрнізацыя кінастудыі «Беларусьфільм» і зроблена ўсё так, як аб гэтым прасілі самі прадстаўнікі індустрыі. Устаноўлена новае тэхналагічнае абсталяванне, укладзены вялізныя сродкі. «Аванс, які дзяржава выдзеліла беларускаму кінематографу, так і не адпрацаваны», — сказаў ён.
Лукашэнка абураўся, што за апошні час не было гучных айчынных кінапрэм'ер і нават па тэлеканалах дэманструюцца ў асноўным кінастужкі мінулых гадоў, але яны ўжо не так чапляюць сучасных гледачоў, тым больш калі ёсць магчымасць выбару са шматлікіх дзясяткаў каналаў.
«Запомніце: лішніх грошай не будзе. Ніхто вам ніякіх грошай пад нейкую новую каманду не дасць. І калі вы да 1 верасня на чале з міністрам культуры не навядзеце тут парадак, рашэнні будуць вельмі жорсткімі», — сказаў ён.
Сярод гучных фільмаў, знятых «Беларусьфільмам» у апошнія гады — ідэалагічная стужка «Культурны код», прапагандысцкі баявік для расіян пра вайну ва Украіне «Сваіх не кідаем», фільм пра прапагандыста «Птушка Фенікс Аляксея Талая», фільм «На іншым беразе» пра жыццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары