Грамадства22

Здабыванне паляўнічымі зуброў узрасло ў тры разы

За апошнія гады ў Беларусі значна развіваюцца паляўнічыя гаспадаркі. Колькасць жывёл, на якіх дазволена паляваць, павялічваецца, але яшчэ хутчэй расце і колькасць здабытых асобін, піша выданне «Белорусы и рынок».

Фота ілюстрацыйнае

Так, з 2020 па 2024 год колькасць лася вырасла толькі на 10%, затое здабыча павялічылася на 40% — летась паляўнічыя забілі амаль 10 тысяч асобін. Папуляцыя высакароднага аленя павялічылася на 63%, а здабыча — у 2,5 раза, да 8,3 тысячы.

Нягледзячы на тое, што колькасць баброў і вавёрак не змянілася, на іх палююць больш: за год здабыта 12 тысяч баброў і 1,9 тысячы вавёрак.

Асаблівая ўвага — зубрам. Калі пяць гадоў таму для палявання налічвалася толькі 33 зубры, то цяпер — 133. У 2024 годзе было здабыта 67 зуброў — у тры разы больш, чым у 2020-м. Гэта звязана з тым, што зубру панізілі ахоўны статус і дазволілі паляванне на некаторых жывёл з Чырвонай кнігі.

Цікава, што адзіная жывёла, здабыча якой скарацілася, — гэта дзік. За яго адстрэл дзяржава нават даплачвае ў межах барацьбы з афрыканскай чумой свіней. Але ў 2024 годзе забілі толькі 10,8 тысячы дзікоў — на 30% менш, чым пяць гадоў таму. З’явіліся новыя правілы па знішчэнні дзіка, а выплаты за адстрэл паступаюць не заўсёды, таму цікавасць да гэтага палявання зменшылася.

У 2024 годзе даход паляўнічых гаспадарак склаў 41 мільён рублёў, што на 11,7% больш, чым у мінулым годзе. Большасць грошай (27 мільёнаў рублёў) — ад продажу пуцёвак і дазволаў на здабычу. Іншаземцы прынеслі амаль 30% даходу — 11,6 мільёна рублёў.

Больш за ўсё зарабляе Мінская вобласць (40% ад агульнага даходу па краіне), а найменш — Гродзенская. Усяго паляўнічыя ўгоддзі займаюць 17,1 мільёна гектараў.

Каментары2

  • Вольга
    12.06.2025
    Дзікунства дваццаць першага стагоддзя апроч санітарных адстрэлаў шалёных жывёл павінна быць назаўсёды забаронена.
  • Ддд
    12.06.2025
    Добыча белки для охотника совсем не интересна. Мех не принимают. Откуда вы берете эти цифры с головы?

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць