Ад рэдакцыі136136

Нелегалы? «Наша Ніва» папала пад крытыку левых актывістаў за выкарыстанне выразу «нелегальныя мігранты»

У сувязі з гэтым, калі ласка, выкажыцеся ў апытанцы пад артыкулам, ці варта адмовіцца ад выкарыстання такога выразу.

Мігранты ў аэрапорце Мінска падчас міграцыйнага крызісу 2021 года. Фота: AP Photo / Hussein Ibrahim

Адразу заўважым, што выраз «нелегальныя мігранты», «нелегалы» ўжываюць не толькі «Наша Ніва», але і іншыя СМІ, сярод якіх «Люстэрка» і Бі-Бі-Сі.

Левая актывістка і праваабаронца Марына Касінерава нас за гэта раскрытыкавала.

«У мяне ўжо няма сілаў бачыць брыдкую ксенафобію ў дачыненні да ўразлівых груп у медыя, якія павінны прасоўваць дэмакратычныя каштоўнасці (бо аўтарытарызму наеліся нібыта?). На фоне пратэстаў у Амерыцы кожны артыкул НН пра гэты падзеі суправаджаецца рыторыкай Трампа: «нелегалы» і «нелегальныя мігранты, — асуджае Касінерава. — Якімі стандартамі ў журналістыцы кіруецца НН, калі піша пра ўразлівыя групы? — пытаецца яна ў фэйсбуку і дадае. — Калі нормай з'яўляецца расчалавечванне іншых, то ксенафобія на ўсіх узроўнях будзе квітнець і пахнуць».

Яе падтрымалі хімік Сяргей Бесараб, філосафка Вольга Шпарага і фатографка Юлія Дарашкевіч.

Музычны крытык, пісьменніца і журналістка Таццяна Заміроўская піша ў каментарах у фэйсбуку: «Вельмі сумна. Падчас працы рэдактарам сацсетак «Голасу Амерыкі» я натрэніравала ўсю рэдакцыю ўрэшце НІКОЛІ не выкарыстоўваць слоў «нелегалы» і «нелегальныя мігранты», бо гэта расчалавечванне і перанос юрыдычных акалічнасцяў на асобу як адзіны яе вызначальнік, і прапанавала вакабуляр іншых слоў — «мігранты, што нелегальна перайшлі мяжу», «мігранты, што нелегальна працуюць», «мігранты, знаходжанне якіх у ЗША лічыцца ўладамі нелегальным», то бок, прыметнік гэты можна прыстасоўваць да аб'екту ці да дзеяння, але не да жывога чалавека. Усе спрацавала, ніколі мы такога не пісалі. Ну, і нас урэшце зачынілі, карацей)))»

Не ўсе такое меркаванне падзяляюць. Філосаф Пётра Рудкоўскі пярэчыць: «Нелегальныя імігранты», аналагічна як «безбілетнікі», «бяздомныя», «беспрацоўныя» і г.д. — гэта апісальныя катэгорыі, разгорнутая форма якіх была «Асобы, якія нелегальна перасеклі дзяржаўную мяжу», «Асобы, якія ездзяць публічным транспартам без білета». У кагось такія выразы могуць выклікаць адмоўныя асацыяцыі, у іншых — не. Тое, якія асацыяцыі ў каго выклікае, залежыць ад установак і эмацыйнага стану чытача/слухача». Рудкоўскі узгадаў таксама сваю даўнюю палеміку з праваабаронцамі з Human Constanta на гэтую тэму.

«Слова «злачынец» у дачыненні да таго, хто ўчыніў злачынства — мова варожасці?» — іранізуе іншы каментатар.

Што да нас, то «Наша Ніва» ўжывае выраз «нелегальныя мігранты», таму што ён ясны і ёміста акрэслівае тых мігрантаў, якія прыбылі ў тую ці іншую краіну без неабходных для таго дакументаў — без аніякага намеру кагосьці зняважыць.

На нашу думку, выразы кшталту «мігранты, знаходжанне якіх лічыцца ўладамі нелегальным» задоўгія і недарэчныя.

Але мы хацелі б спытацца вашага меркавання. Як вы, чытачы, мяркуеце, ці варта забараніць выраз «нелегальныя мігранты»? Прагаласуйце, калі ласка, у апытанцы пад артыкулам.

Апытанка

Каментары136

  • Отлично!
    12.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Алё
    12.06.2025
    Мясцовы, а вот нелегальные белорусские мигранты, которые бежали в Литву-Польшу через границу, иногда без документов воообще, вас не принижают?
  • ПНХ
    12.06.2025
    Ужо няма сілаў чуць гэты лямант ад "актывістаў" і "праваабаронцаў". Хопіць! Нам не патрэбныя гэтыя плявузгачы, якія ні за што не адказваюць і невядома адкуль атрымоўваюць заробкі. Павінны быць палітыкі, за якіх галасуюць, і праўнікі, якія вядуць прафесійна юрыдычныя справы.
    Актывістаў розных колераў і ступені леваты шмат, а мы павінны называць рэчы сваімі імёнамі. Не проста "нелегальныя мігранты", а "злачынная зброя ў рукох фашыстоўскай хунты Беларусі і Расеі". Не звяртаем увагі на пляскуноў языкамі!

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі13

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Праз 20 гадоў тралейбусы вернуцца яшчэ на адзін участак мінскага праспекта Незалежнасці4

У розных кутках Беларусі назіралі сонечнае зацьменне ФОТЫ

Еўропа ўжо амаль адвыкла ад расійскага газу, але зіма зноў пагражае ЕС энергетычным крызісам1

Стала вядома, які прысуд вынеслі ва Украіне беларускаму добраахвотніку, арыштаванаму за наркотыкі5

ЗША папрасілі Украіну даць спакой танкерам у Новарасійску4

Паміж Мінскам і Лідай запусцілі пацібасы6

Спецыялісты патлумачылі, чаму дзікім коням было так мёдам намазана на аўтобусным прыпынку ў Валожынскім раёне4

Стартавала галасаванне за птушку Беларусі 2027 года4

У небе пад Мінскам заўважылі шквальны каўнер ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі13

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць