Самалёт Airbus A330-200 упершыню выканаў рэгулярны рэйс авіякампаніі «Белавія» — ён вылецеў з Мінска і паспяхова прыбыў у Стамбул. На борце было 177 пасажыраў, паведамляе прэс-служба авіякампаніі.

Наступны рэйс на гэтым лайнеры зноў адбудзецца па маршруце Мінск — Стамбул ужо заўтра. У хуткім часе яго плануюць выкарыстоўваць таксама на маршрутах у Маскву і Дубай.
У эканамічным класе гэтага самалёта — больш месца паміж радамі, а ў бізнэс-класе — сядзенні, што цалкам раскладаюцца ў гарызантальнае становішча. Самалёт здольны здзяйсняць далёкія пералёты — да 12 000 кіламетраў.
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары